Пад уплывам розных форм электроннага пасрэдніцтва, адбываецца ўстойлівае выціраньне межаў паміж прасторавымі і віртуальнымі суседскімі супольнасьцямі... Новыя дыгітальныя дыяспары прапануюць узоры транслакальнасьці ва ўмовах,калі нацыянальныя дзяржавы сутыкнуліся з рознымі формамі транснацыянальнай глабалізацыі.читать дальше »
Пазыцыя: Беларуская народная рэспубліка, створаная 25 сакавіка 1918 года, зьяўляецца першай зь беларускіх дзяржаваў, якая дэкляравала дэмакратычны канстытуцыйны лад, а не манархію , а таксама тым фактарам, які вымусіў камуністаў стварыць федэратыўную беларускую рэспубліку з фармальнымі рысамі наднацыянальнага ўтварэньня. Беларусь менавіта ад таго моманту несупынна зьяўляецца дэ-юрэ самастойным суб'ектам міжнароднага права: спачатку як БНР, потым як БССР, цяпер - Рэспубліка Беларусь Нягледзячы на кароткую гісторыю існаваньня БНР адыграла значную ролю ў станаўленьні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Рада БНР сёньня зьяўляецца альтэрнатыўным культурным нацыянальным цэнтрам для беларусаў і да моманту дэмакратычных перамен у Беларусі павінна працягваць актыўна абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы, культуру і гісторыю як у Беларусі, так і за яе межамі.читать дальше »