Паводле незалежных экспэртаў, з прычыны масавага беспрацоўя ад 70 да 80% працаздольных мужчынаў пасьля трыццаці гадоў езьдзяць з Магілёўшчыны ў заробкі ў Расею. Толькі афіцыйна ў Маскве працуе ад 5 да 10 тысяч беларусаў. Колькасьць гастарбайтэраў цяжка палічыць, бо яны ня маюць рэгістрацыі.читать дальше »
Беларусь ня выканала дамовы аб выплаце “Газпрому” запазычанасьці за газ да 23 ліпеня. Якія прычыны такой пазыцыі кіраўніцтва Беларусі? Чаму чарговы раз афіцыйны Менск імкнецца зьмяніць правілы падчас гульні? Як зьвязаная гэтая сытуацыя з магчымай прыватызацыяй беларускіх прадпрыемстваў? читать дальше »
Габрэі былі адзіным народам царскай Расеі, якія не атрымалі натуральнага права свабоднага перамяшчэньня і пражываньня ва ўсіх кутках імпэрыі. Іх пастаяннае месцажыхарства абмяжоўвалася пэўнай колькасьцю заходніх губэрняў, межы якіх і стваралі сумнавядомую "рысу пастаяннай габрэйскай аселасьці". Гэтыя межы прыкладна супадалі зь межамі былой Рэчы Паспалітай.читать дальше »
Лукашэнку трэба пазбавіць ягонага другога бюджэту. Ён абклаў увесь бізнэс і, дзякуючы гэтаму, плаціць «охласу», які за яго галасуе. Ён мусіць страціць гэтыя сродкі. Народ павінен зразумець, што заставацца з Лукашэнкам рызыкоўна, так як гэта зразумелі сэрбы, калі бамбілі іх Бялградчитать дальше »
Калі першы крок пераходу да рынкавых дачыненьняў з Расеяй прывёў да такіх вынікаў, то гэта азначае, што беларуская мадэль ня мае таго запасу трываласьці, пра які кажуць улады. Беларусі ня хопіць валюты, каб без інфляцыі і дэвальвацыі пражыць нават паўгодучитать дальше »
У апошнія тыдні грамадзкая ўвага ў Беларусі была засяроджаная вакол унутраных падзеяў. Даўно ўжо не было так цікава сачыць за незалежнымі мэдыямі – прычым, ня столькі за навінамі, колькі за палітычнай дыскусіяй. Падзеі, што адбываліся тым часам за межамі Беларусі, ня тое, каб зусім выпалі з‑пад увагі аглядальнікаў, але звыкла разглядаліся адасоблена ад унутраных, як бы яны адбываліся недзе ў паралельнай рэальнасьці. читать дальше »
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расейскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" чарговы раз абвінаваціў кіраўніцтва Расеі ў шантажы Беларусі і дзеяньнях пад дыктоўку Захаду. "Я ўжо некарэктна паводжу сябе ў адносінах да расейскага кіраўніцтва, але далей цярпець гэтую вакханалію і бязьдзейнасьць немагчыма," – сказаў Лукашэнка. читать дальше »
У расейскай Дзяржаўнай думе абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі, якія ён зрабіў у апошніх інтэрвію. Як дэпутаты ставяцца да закіданьня Расеі “барбарскіх дзеяньняў” і абвінавачаньні яе ў “імпэрскіх жаданьнях праглынуць Беларусь”? читать дальше »
Валер Карбалевіч: "Беспрэцэдэнтны нафтагазавы беларуска-расійскі крызыс нарэшце закончыўся. Прэзыдэнты і ўрады дзьвюх краін дамовіліся. Але эканамічны і палітычны рэзананс гэтага канфлікту будзе яшчэ доўга адчувацца.читать дальше »