Пляўкі ў абмен на нафту

Среднее: 2.3 (голосов: 4)

Юры Дракахруст

 Чаму ўлады ціснуць палякаў? Толькі давайце адразу адкінем вэрсію, што з прычыны дрымучай дурасьці і неразуменьня свайго шчасьця. Калі гэтая ўлада трымаецца ўжо амаль 16 гадоў, маючы даволі сур'ёзных супернікаў калі не ўнутры, то па меншай меры за межамі краіны, то натуральна меркаваць, што за яе крокамі стаіць нейкі разьлік. Неабавязкова ён заўсёды быў і будзе правільным, неабавязкова ён заўсёды высакародны (ў гэтым якраз ёсьць вялікія сумневы), але прасьцей, разумней і цікавей меркаваць, што ён заўсёды ёсьць.

Малаабгрунтаванай падаецца вэрсія, што спроба ізноў прайсьці “агнём і мячом” па непакорным СПБ – ініцыятыва нейкіх мясцовых кар’ерыстаў. Дакладней, трэба разумець канструкцыю бюракратыі. За іншую ініцыятыву можна і па галаве атрымаць. А за што можна атрымаць па галаве, а за што – узнагароду, чынавенства высьвятляе, седзячы на ўсялякіх высокіх нарадах, ловячы на іх дух, настрой моманту. Калі гэта і было мясцовай ініцыятывай, дык такой, наконт якой адчулі, што і можна, і трэба.

Іншая вэрсія палягае ў тым, што набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары, напярэдадні якіх увесь уладны апарат пераходзіць у баявы рэжым. Гэты пераход адчулі на сваёй скуры ўжо многія беларускія палітычныя актывісты, а палякі маглі проста патрапіць за кампанію.
 
НА гэта і разьлічвалі?

Але ёсьць адна асаблівасьць. Як адрэагуе Эўропа і Варшава ў прыватнасьці на разгон апазыцыйнай акцыі ў Беларусі, на арышт апазыцыйных актывістаў, на ціск на беларускія мэдыі – гэта бабуля надвое варажыла. Могуць адрэагаваць, а могуць і не – у сэнсе асудзіць і працягваць пільна адсочваць сытуацыю. Але тое, што Варшава адрэагуе надзвычай, гранічна рэзка на перасьлед сваіх супляменьнікаў у Беларусі – гэта стопрацэнтна і шмат разоў праверана. У польскай палітычнай клясе да Анжалікі Борыс і яе паплечнікаў ставяцца па-рознаму, але ў размовах наконт польской рэакцыі на ціск на СПБ усе разводзяць рукамі: “Польшча ня можа інакш”.

І каб гэта ўсьведамляць, ня трэба быць вялікім палітычным мысьляром, і афіцыйны Менск гэта, безумоўна, усьведамляў.

І таму ўзьнікае рабочая гіпотэза, што менавіта на такую польскую рэакцыю беларускія ўлады і разьлічвалі, менавіта яе і правакавалі.

Навошта? На мой погляд, плённыя меркаваньні на гэты конт выказалі ўдзельнікі маёй апошняй перадачы “Праскі акцэнт”. На думку Андрэя Дынька, мэта, як і ў 2005 годзе – дыскрэдытацыя апазыцыі і асабіста Аляксандра Мілінкевіча, пазыцыяваньне іх як польскай агэнтуры.

Такі разьлік ня выключаны, але цяпер, калі казаць зусім па шчырасьці, з аднаго боку, апазыцыйныя кандыдаты, у тым ліку і спадар Мілінкевіч, не выглядаюць нават такімі небясьпечнымі, як у 2005 годзе, а з другога, стасункі з Эўропай значна больш шчыльныя, чым тады – ёсьць што губляць. Калі толькі не...

Калі толькі не хацець папсаваць гэтыя стасункі сьвядома.
 
"НАшых б'юць"

Навошта? Уладзімер Падгол у “Акцэнце” нагадаў, што бітва за танную расейскую нафту зусім ня скончаная і, паводле яго, ціск на беларускіх палякаў можа зьмякчыць непахіснасьць крамлёўскіх вежаў.

Думка цікавая, але калі яе крыху “давярнуць”. Наўрад ці відовішча ціску на беларускіх палякаў можа так ужо расчуліць расейцаў, гэта там выклікае хутчэй кпіны. А вось рэакцыя на гэта афіцыйнай Варшавы, грозныя заявы на адрас Менску, якія гучаць адтуль, пагрозы ўвесьці санкцыі і падняць супраць беларускіх ўладаў усю Эўропу – вось гэта і сапраўды можа выклікаць у Маскве аўтаматычную рэакцыю “нашых б’юць”. Такую ж аўтаматычную, як і рэакцыя Польшчы на перасьлед супляменьнікаў у Беларусі. Ну, а калі трэба абараняць братоў-беларусаў ад польскіх пагрозаў, дык мыта можа і скінулі б? Браты ўсё ж, якіх палякі крыўдзяць.

Прычым неабавязкова, што гучнасьць польскіх заяваў і патрабаваньняў цалкам адпавядае рашучасьці іх зьдзейсьніць. Хутчэй за ўсё, у Варшаве спадзяюцца, што ў Менску спалохаюцца заяваў, проста хаця б адчэпяцца ад СПБ, і Польшчы не давядзецца ўвасабляць свае папярэджаньні ў жыцьцё. Можа так і было б, калі б Менск быў зацікаўлены ў нармалізацыі адносінаў. А калі не? Тады градус, напал польскіх заяваў працуе на плян Менску – каб іх пачулі ў Маскве.

з эўрасяброўствам пачакаем да выбараў?

Ня выключана, што штучна справакаваны канфлікт з Варшавай – частка больш шырокай кампаніі па згортваньні дыялёгу з Эўропай, па, так бы мовіць, продажы Маскве сяброўства з Эўразьвязам. Андрэй Дынько ў маёй перадачы слушна заўважыў, што паток грошай МВФ, дакладней, дынаміка гэтага патоку – ключавы момант у дыялёгу з пункту гледжаньня Менску. Для беларускіх уладаў рэальнае вымярэньне і рэальны плён дыялёгу – грошы. Але раней выдзелены крэдыт ужо атрыманы, крэдыт, абяцаны самім Эўразьвязам, не далі. Ці будуць грошы з Захаду да наступнага лютага – невядома. У лютым – прэзыдэнцкія выбары, калі хто забыўся. І на што іх праводзіць? Ня ў сэнсе прэміі Ярмошынай, а ў сэнсе ўсялякіх сацыяльных падарункаў электарату. Дзе ўзяць грошы? У Расеі. Што прадаць? Можна “Нафтан”. Але дзіка ня хочацца. Выбары не апошнія, на ўсе ніякіх “нафтанаў” не хопіць. Значыць, трэба прадаваць як заўжды – паветра. Калі цана на пацалункі з-за вялікай прапановы і магчымай украінскай канкурэнцыі зьніжаецца, можна паспрабаваць прадаць устрыманьне ад пацалункаў і нават пляўкі з Эўропай.

А ўсяго і трэба для таго – палякаў прыціснуць.

А пасьля выбараў бачна будзе. Можа і ізноў дыялёг адновім. Мы ж эўрапейцы ўсё ж, калі хто забыўся.

Крыніца: Радыё Свабода

Комментарии

Изображение пользователя mor.

Юрий думаю тут попал в точку.

Юрий думаю тут попал в точку. Именно с целью разводки Москвы на деньги используя природные комплекты поляков это все и задумано. В стиле нашей власти, что тут сказать, такие дела. Денег то нет.

Воздухом торговать нам в

Воздухом торговать нам в "кайф", наверное весь мир знает. Поддерживают нас такие же торговцы, как Чавес,и др. "деятели" похожие на него

Изображение пользователя mor.

Это точно, но почему-то наши

Это точно, но почему-то наши боссы не отдают себе отчет в одной простой истине, "сколько веревочке не виться..." а все равно когда-то найдется тот кто в грубой форме их самих обует точно таким же образом. Русские уже начали демонстрировать это с нефтью и таможенным союзом.

Просто есть какая-то потрясающая убежденность у нашего чиновничества (думаю отголоски нашего язычества глубоко укорененного в народе сказываются) что Лукашенко - этот "золотой телец", бог во плоти, вечно будет жив, здоров, так же хитр и изворотлив и покрывать все их слабости, просчеты и отсутствие воли. Гипноз какой-то прямо. :) А он же просто человек с непростым прошлым, заболеваниями причем, непростыми заболеваниями. Уже 15 лет под стрессом власти, в окружении врагов. Да спорт конечно продлевает активный период, но все же, все же.... Я бы на их месте уже плотно задумывался об этом.

А после что будет? Когда этот суперзонтик закроется а крыть они сами против внешних волков уже не смогут, подерутся скорее всегда за место у ног сильнейших из них. В этом я думаю и основная проблема текущей власти, даже не в диктатуре и правах человека, что запраграмированно после Лукашенко будет большая беда для всех в стране, как бы это не происходило.

Так русские уже и "обули". За

Так русские уже и "обули". За внешней бравадой "наших" уже пустота, это начал понимать класс чиновников и бюрократов. Многие вопросы, то бишь одна оборона, один таможенный союз, ОДКБ и т.д хороши как PR . Когда дело касается денег, то у кремлевских ребят кроме у.е в глазах больше ничего нет.
А бригада чиновников вовремя успеет продать и кого-нибудь ))) и что-нибудь. Главное к "кормушке" оказаться ближе и вовремя.

Изображение пользователя mor.

Думаю так и есть. Кремлевские

Думаю так и есть. Кремлевские очень денежно ориентированны, такой контраст с совесткой властью которая их и породила по сути. А наши может и хотели бы как они, только пилить особо нечего вечно, нет таких бездонных закромов. Поэтому приходится похитрее быть.

Изображение пользователя Viktorija.

если изменить классическое

если изменить классическое "украл-выпил-в тюрьму", то будет "просил-получил-отработал". Притом для данной ситуации ключевый будет "отработал"...

Viktorija наверное имеете в

Viktorija наверное имеете в виду бригаду чинуш ???))) или самого !!!

Изображение пользователя Viktorija.

сАмого, сАмого)))

сАмого, сАмого)))

Изображение пользователя mor.

Сам, он у нас за всех

Сам, он у нас за всех отрабатывает своих подчиннённых и народ как классическая "крыша" и на этом основании считает что "все вокруг народное, все вокруг моё" :) Сейчас вот Коленьку учит как правильно людей в грязь окунать, чтобы боялись. Типично гангстерский подход к делу. Также прослеживается у старых самцов "вожаков" павианов. И пока никто наше Все :) не разубедил в обратном, он с удовольствием продолжает. Народ вроде как и согласен на такое разделение отвественности, чиновники тоже. Поэтому вроде как и поляки и оппозиция и свои чиновники не более чем инструменты самоутверждения в статусе Самого :), решения своих проблем за счет общества.

Изображение пользователя Viktorija.

как говорит народ, Ему лучше

как говорит народ, Ему лучше знать и, соответственно, виднее. Лично я не против управления профессионалами, но в более цивилизованном контексте.

а про Колю читала, что у малыша уже срывы случаются от всей этой показушности и всеоьщего внимания. Он, прежде всего, ребенок. Очень жаль, что такое с ним происходит.

Изображение пользователя mor.

Согласен. Жалко ребенка. Это

Согласен. Жалко ребенка. Это при том что наш АГЛ декларирует что он историк, но странно, что он не читал чем кончали те дети власть предержащих что без дисциплины и смирения погружались в детском возрасте родителями во власть. Кончали они все однозначно плохо, хороших исходов не припомню. Ибо психика ребенка это не игрушки.

Изображение пользователя Natallia P..

Вось што мяркуюць некаторыя

Вось што мяркуюць некаторыя палякі.

Tomasz Kulakowski, журналіст, Інфармацыйнае Радыё Агенцтва, Варшава.
"Маё меркаванне наконт пераследу палякаў у Беларусі: Прэзідэнт Лукашэнка прадпрымае шэраг крокаў, накіраваных на “Саюз палякаў у Беларусі” Анжалікі Борыс, пры гэтым не кіруецца антыпольскімі настроямі. І мэты правесці антыпольскую кампанію тут няма. Гэта накіравана на апазіцыю, на іншадумцаў, на людзей, якія ўладам невыгодныя. Гэта акцыя супраць грамадскай арганізацыі. Палякі ў Беларусі – вельмі актыўная суполка, і гэта Лукашэнку не падабаецца. 400 тысяч палякаў у 10-мільённай краіне – гэта вялікая моц, якая можа ўплываць на палітычную сітуацыю. Лукашэнка баіцца апазіцыі, баіцца, каб з гэтых людзей не нарадзіўся “Майдан”, памаранчавая рэвалюцыя, як у Кіеве. Праз год – прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка з’яўляецца кандыдатам толькі “для выгляду”, але не можа сабе дазволіць сапраўднай апазіцыі. Таму і пераследуе Саюз палякаў."