8 верасня у Гарадской гімназіі Кохтла-Ярве, на поўначы Эстоніі сваіх першых вучняў прыняў спецыялізаваны беларускі клас. Зараз у ім – 20 школьнікаў ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў, усе яны дзеці беларусаў, якія жывуць у Эстоніі. Заняткі па беларускай мове і беларусазнаўству – асноўным прадметам, якія вывучаюцца ў класе, – праводзяцца ў форме факультатываў.
Кохтла-Ярве як месца адкрыцця беларускага класа было абрана невыпадкова: у гэтым горадзе пражывае буйнейшая абшчына сямнаццітысячнай беларускай дыяспары ў Эстоніі. Менавіта беларуская дыяспара стала галоўным ініцыятарам стварэння новага класа. Распрацоўкай вучэбнай праграмы і падборам дыдактычнага матэрыялу займалася НГО "Avatud Vabariik" (бел.: "Адкрытая рэспубліка"). Мадэратарам усяго праекту выступіла грамадская арганізацыя "Valgevene Uus Tee" (бел.: "Новы шлях для Беларусі"), вядомая сваімі праектамі ў сферы адукацыі, культуры і інфармацыі. Настаўнікам у класе працуе Дзмітрый Панфіленка, гісторык з Гомеля, які знаходзіцца ў Эстоніі па еўрапейскай праграме абмену.
Міністэрства адукацыі Эстоніі – на дадзены момант адзіная афіцыйная структура, якая аказала падтрымку беларускаму класу. Аднак яго стваральнікі спадзяюцца, што ў хуткім часе ім дапаможа і беларуская дзяржава, падобна таму, як яна дапамагла беларускай школе ў Рызе. Пакуль жа ў планах беларускай дыяспары і НГО адкрыццё беларускай нядзельнай школы ў Таліне.
Новыя адукацыйныя ўстановы павінны дапамагчы беларусам у Эстоніі, і, першым чынам, моладзі падтрымліваць сувязь з гістарычнай радзімай, не забываць родную мову, тым больш што многія з ніх плануюць калі-небудзь вярнуцца ў Беларусь.
Падрабязнасці аб працы беларускага класа ў Гарадской гімназіі Кохтла-Ярве можна пазнаць з сюжэту на інтэрнэт-тэлебачанні АРУ-ТБ
Мыслители прошлого определяли политику по-разному: как «царское искусство» управлять всеми иными искусствами (ораторским, военным, судебным и т. д.) и умение «оберечь всех граждан и по возможности сделать их из худших лучшими» (Платон);
Экономика как наука представляет собой отрасль социальных наук. Экономическая действительность является объектом экономических наук, которые подразделяется на научные и прикладные.
Общество, социум — многозначное понятие, которое в общеупотребительном смысле означает группу людей, которая характеризуется общими интересами и может иметь отличительную культуру и учреждения.
Идеалом либерализма является общество со свободой действий для каждого, свободным обменом политически значимой информацией, ограничением власти государства и церкви, верховенством права, частной собственностью[1] и свободой частного предпринимательства.
Личность — относительно устойчивая система поведения индивида, построенная прежде всего на основе включенности в социальный контекст. Стержневым образованием личности является самооценка, которая строится на оценках индивида другими людьми и оценке, которую даёт себе сам человек.
Мы граждане своей страны, которые работают на ее благо и во имя развития в ней открытого демократического общества, справедливого и экономически успешного.
Нет – мы не оппозиция. Мы – сторонники конструктивного диалога между различными полярными группами белорусского общества и площадка, где подобный диалог возможен.
Комментарии
Как же славно! Так держать!!!
Как же славно! Так держать!!!
О, як! Малайцы! У Беларусі ж
О, як! Малайцы!
У Беларусі ж клясаў сваіх усё меньш...
Нічога, выправім сытуацыю з цягам часу!
выучить язык и вернуться в
выучить язык и вернуться в Беларусь это, безусловно, сильно)