ДЭКЛАРАЦЫЯ
I Кангрэсу новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША
і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі
03.03.2008 Талін, Эстонія
Мы, прадстаўнікі новага палітычнага пакалення беларусаў, якія пражываюць у краіне ці воляю лёсу апынуліся за яе межамі, поўныя цвёрдага жадання рашуча змагацца супраць аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі ў імя абароны суверэнітэту Беларусі, нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры нашага народа, дэмакратызацыі нашай краіны і лібералізацыі эканомікі, заяўляем.
Вырашэнне праблемы дэмакратызацыі Беларусі магчымае толькі ў выніку з'яўлення новага адказнага пакалення маладых лідэраў нашай краіны, якія змогуць выкарыстаць пазітыўны досвед нашых папярэднікаў, эфектыўна і дынамічна развіць яго, узбагаціўшы новымі падыходамі і свежымі ідэямі. Вольная і дэмакратычная Беларусь – гэта нашая будучыня, нашая краіна, у якой мы жадаем жыць, працаваць і рэалізоўваць сябе.
Для нас асабліва сімвалічна, што мы аб'ядноўваемся ў год 90-годдзя абвяшчэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы паважаем памяць яе стваральнікаў і гатовыя здзяйсняць іх мары аб сапраўды незалежнай і суверэннай Беларусі.
Мы заснавалі міжнародную ініцыятыву-сетку, якая створана на прынцыпах плюралізму, прафесіяналізму, інавацыйнасці мыслення і дзеянняў, смеласці і шырыні поглядаў, вольную ад паражэнчай псіхалогіі. Мы гатовыя прапанаваць якасна новыя падыходы і метады барацьбы з аўтарытарным рэжымам у Беларусі, а таксама ўзяць на сябе адказнасць за стварэнне платформы эфектыўнага і грунтуючагася на даверы ўзаемадзеяння паміж беларусамі, што прыналежаць да розных групаў, партый, арганізацый і ініцыятываў. Валоданне сучаснымі медыя-, PR-, арганізацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі дазваляе нам выходзіць на новыя мэтавыя групы, вырашаць актуальныя для Беларусі задачы і знаходзіць адэкватныя адказы на складаныя выклікі.
Нашая праца ўжо прыносіць пэўныя вынікі, і мы маем выразную праграму дзеянняў. Падтрымка нашых ініцыятываў міжнароднай супольнасцю дасць магчымасць пашырыць маштабы і падвысіць эфектыўнасць нашай працы. Мы гатовыя сумесна рэалізоўваць такія перспектыўныя праекты, як: а) развіццё інтэлектуальнага і лідэрскага патэнцыялу маладога пакалення, б) стварэнне эфектыўнага каналу распаўсюджвання свабоднай інфармацыі, які будзе здольны граць лідуючую ролю ў фармаванні грамадскай думкі ў Беларусі; с) умацаванне дыяспары як сеткі прасоўвання беларускіх нацыянальных інтарэсаў; г) захаванне традыцыйнай беларускай культуры, а таксама падтрымка новых нацыянальных культурных тэндэнцый; д) недапушчэнне выкарыстання Беларусі ў якасці платформы для падтрымкі міжнароднага тэрарызму, пазапраўнага гандлю зброяй і адмывання грошай і іншай дзейнасці, якая супярэчыць нормам міжнароднага права; е) супрацьдзеянне распальванню нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы.
Мы адкрытыя да супрацоўніцтва з тымі, хто падзяляе нашыя ідэалы і гатовы спрыяць змене палітычнага рэжыму ў Беларусі.
Падпісалі:
Супольнасьць «Трэці шлях»
НГА «Новы шлях для Беларусі»
Ініцыятыва “Служба палітычных расследаванняў”
Маладзевы рух супраціву «БУНТ»
Беларускі маладзевы рух Амерыкі
Маладзевы праект “Вока”
Беларускі музей у Нью-Йорку
Ініцыятыва «Погляд»
Студэнты “каліноўцы” Гданьску
Далучыліся:
Ініцыятыва “Паветра.нет”
НГА «Беларускія ініцыятывы Эстоніі»
Комментарии
Выдатна!
Выдатна!
Stranoy dolzhen upravlyat
Stranoy dolzhen upravlyat politi4eski gramotniy 4elovek, 4elovek znayushiy svoe delo. Posmotrite skolko molodih, aktivnih, gramotnih molodih lyudey ezhegodno pokidaet stranu, mnogie ne po svoey vole. Reformi v nutri gosudarstva sposoben osushestvlyat tolko molodoy mozg, a ne mozg kotoriy prozhil vremena USSR i posle ego razvala nesmog napravit svoi sili v nuzhnoe dlya svoey strani ruslo, 4to neadekvatno vliyaet na razvitie kak vnutri strani, tak i na razvitie druzhestvennih otnosheniy so stranami Novoy i Staroy Evropi tak zhe kak i Amerikoy.
Druzya tolko obeydeniv nashi usiliya mi smozhem protivostoyat etim neodikvatnim silam. Kazhdiy iz nas 4uvstvuet zdes v dali ot rodini 4to on odin. Otvet est ONE BUT NOT ALONE. Vseh nas obyedinyaet odna i ta zhe cel.
Uda4i Nam v borbe za Nashu ideyu, ideyu Samostoyatelno razvivayushegosya, nezavisimogo, i mnogopolyarnogo gosudarstva, s tverdoy ekonomi4eski silnoy bazoy, i politi4eski gramotnim, politi4eski korektnim upravlencem.
Eugene K.
Спасибо! Так и будем
Спасибо! Так и будем действовать :) Вместе - мы сила.