Пазыцыя: Беларуская народная рэспубліка, створаная 25 сакавіка 1918 года, зьяўляецца першай зь беларускіх дзяржаваў, якая дэкляравала дэмакратычны канстытуцыйны лад, а не манархію , а таксама тым фактарам, які вымусіў камуністаў стварыць федэратыўную беларускую рэспубліку з фармальнымі рысамі наднацыянальнага ўтварэньня. Беларусь менавіта ад таго моманту несупынна зьяўляецца дэ-юрэ самастойным суб'ектам міжнароднага права: спачатку як БНР, потым як БССР, цяпер - Рэспубліка Беларусь Нягледзячы на кароткую гісторыю існаваньня БНР адыграла значную ролю ў станаўленьні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Рада БНР сёньня зьяўляецца альтэрнатыўным культурным нацыянальным цэнтрам для беларусаў і да моманту дэмакратычных перамен у Беларусі павінна працягваць актыўна абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы, культуру і гісторыю як у Беларусі, так і за яе межамі.
Беларуская дыяспара сёньня — гэта мільёны беларусаў па ўсім сьвеце. Гэта вялізная міграцыйная рэзэрва, крыніца інвестыцый і кваліфікаваных адмыслоўцаў для сваёй краіны, прылада абароны беларускіх нацыянальных інтарэсаў за мяжой, зона захаваньня беларускай нацыянальнай гісторыі і культуры. Беларуская дыяспара можа і павінна граць больш прыкметную ролю ў працэсе дэмакратызацыі сваёй краіны, у тым ліку шляхам уплыву на існуючую ўладу і дэмакратычныя сілы з мэтай прытрымліваньня імі прынцыпаў дэмакратыі, права, захаваньня нацыянальнай культуры, мовы, гісторыі. Акрамя таго, наша дыяспара абавязаная згуртавацца на аснове такіх базавых каштоўнасцяў як дзяржаўная незалежнасьць, культура, мова, гісторыя, дэмакратыя і рынкавая эканоміка Беларусі. Гэта дасць магчымасць пераадолець у пэрспэктыве тыя канфліктныя лініі падзелу і тую слабую нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў за мяжой, што мы маем зараз.
Беларуская народная рэспубліка
Дзяржаўная пазыцыя адміністрацыі Лукашэнкі ў дачыненьні да БНР сёньня простая – гэта калабарацыянісцкае ўтварэньне нямецкай акупацыйнай адміністрацыі, якое не аказала прыкметнага ўплыву на беларускую нацыю і ў афіцыйным дыскурсе прынята зьвязваць нашу дзяржаўнасьць толькі з абвяшчэньнем БССР. Тым ня менш, гэтая пазыцыя не адлюстроўвае аб'ектыўную гістарычную рэальнасьць і не адказвае інтарэсам беларускай нацыі.
Станаўленьне БНР адбывалася ў вельмі цяжкіх умовах. Нашу краіну перасякала лінія фронту сусьветнай вайны, на яе тэрыторыі размяшчаліся войскі варожых нам краін – Расіі і Нямеччыны, якія ваявалі адзін з адным. Беларусы ўжо панесьлі вялізныя людзкія страты, эканоміцы і інфраструктуры вайной была нанесена цяжкая шкода. Акрамя таго, мараль і сьвядомасьць людзей знаходзіліся пад актыўным уплывам камуністычнай прапаганды, у краіну пранікалі бальшавіцкія ідэі, якія знаходзілі свае пажыўное асяродзьдзе ў вайсковых шэрагах і маргіналізаваным насельніцтве. Пры гэтым ідэі беларускай нацыянальнай культуры, мовы і дзяржаўнасьці не знайшлі шырокай падтрымкі ў насельніцтва з прычыны імперскай палітыкі Расіі і непрацягласьці перыяду нацыянальнага адраджэньня.
У гэтых умовах, нягледзячы на тое, што ініцыятары БНР дапусцілі шэраг стратэгічных і тактычных пралікаў, актыўная дыпляматычная дзейнасць і арганізацыя беларускага войска прымусілі суседзяў лічыцца з воляй беларусаў на самавызначэньне. У Савецкай Расіі гэта вылілася ў абвяшчэньне БССР, што ў выніку дало беларусам інстытуцыянальную магчымасьць стаць у 1991 незалежнай дзяржавай. Таму сёньня, улічваючы значнасьць БССР, мы павінны весьці гісторыю нашай сучаснай дзяржаўнасьці ад Беларускай Народнай Рэспублікі, прызнаючы ў якасці яе прадстаўніка раду БНР у выгнаньні.
Беларуская дыяспара
Беларуская дыяспара прыкметна адрозніваецца ад шэрагу дыяспар нашых суседзяў, напрыклад, украінцаў, палякаў, а таксама ад габрэйскай дыяспары. Беларусы замежжа ўяўляюць сабою напластаваньні-злепкі самога беларускага грамадзтва розных пакаленьняў. Дыяспары ўласцівыя хуткая страта роднай мовы, нізкая нацыянальная ідэнтычнасць, адсутнасць групавых інтарэсаў і як вынік — згуртаванасьці. Гэтыя працэсы паскараюцца асабліва сёння, калі старэйшае пакаленьне пасьляваеннай эміграцыі сыходзіць, а маладое пакаленьне, выхаванае ў СССР або ў Рэспубліцы Беларусь, у большасьці сваей не матываванае або не мае магчымасьці заставацца беларусамі за межамі сваёй Радзімы.
Праблемы беларускай дыяспары падобныя да праблем беларускага грамадзтва. Гэта раздробненасць і часам адкрытая варожасьць паміж групамі беларусаў у дыяспары, і па лініі рускамоўныя, беларускамоўныя, і па лініі хваль міграцыі, і па лініі за Лукашэнку або супраць.
Мы не можам пагадзіцца з такім становішчам рэчаў. Моцная дыяспара можа граць крытычную ролю ў падтрымцы сваёй краіны. Так, напрыклад, амэрыканскі ірляндзкі бізнэс быў слупом так званага «ірляндзкага эканамічнага цуду», дыяспары балтыйскіх краін і Польшчы зрабілі вельмі шмат для таго, каб вырваць свае народы з-пад уплыву СССР, нават у выпадку з Косава – менавіта пазыцыя албанскага лобі ў ЗША шмат у чым вызначала амэрыканскую стратэгію падтрымкі косаўскай незалежнасьці. А што зрабіла беларуская дыяспара для сваёй краіны? Ці валодае яна сёньня такімі магчымасьцямі для ўплыву, якія могуць вызначыць дэмакратычную будучыню Беларусі і яе нацыянальную незалежнасьць. Так, пры правільнай пастаноўцы пытаньня такія магчымасьці ёсць.
Сытуацыю, якая склалася, можна і трэба змяніць, бо ў дыяспару прыйшло маладое энэргічнае пакаленьне беларусаў з нацыянальнай самасьвядомасьцю і жаданьнем зрабіць сваю Радзіму нармалёвай еўрапейскай дэмакратычнай краінай. Таму пазыцыя Трэцяга Шляху простая. Падтрымаць працэс сумеснай працы гэтага пакаленьня дыяспары, яго ўзаемадзеяньне са старэйшым пакаленьнем, культурнай нацыянальнай элітай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі з мэтай стварэньня агульнай плятформы адстойваньня нацыянальных інтарэсаў і захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў.
Комментарии
Позиция правильная
Позиция правильная, но работа Вас ждет очень кропотливая.
Да, работы
Да, работы очень много, согласен. Но кому-то надо ее делать.
А
А рада БНР во главе с Ивонкой Сурвилой? Может с ними работать в тесной связи? Объединить усилия?
гэта варта
гэта варта рабіць, трэба яднаца вакол Рады БНР як сымбаля
Няма пытання,
Няма пытання, мы ў добрых адносінах с Радай. Але ж асноўнае - яны за нас нашую справу ня зробяць, таму трэба актыуна самім працаваць с нашымі аднагодкамі.
Акрамя таго,
Акрамя таго, мараль сьвядомасьць людзей знаходз л ся пад акты ным уплывам камун стычнай прапаганды, у кра ну пран кал бальшав цк я дэ , як я знаходз л свае пажы ное асяродзьдзе вайсковых шэрагах марг нал заваным насельн цтве.
Будет вам известно ,что эти идеи поразили потом и Германию,Италию и во Франции были коммунисты но Камунизма там не было ни когда!
Пры гэтым дэ беларускай нацыянальнай культуры, мовы дзяржа насьц не знайшл шырокай падтрымк насельн цтва з прычыны мперскай пал тык Рас непрацягласьц перыяду нацыянальнага адраджэньня.
Да да,виновата Россия конечно она, не наш же народ)))))))))))))
Вывод:История рассудила,победил сильнейший!
Лично я на дешёвую агитацию БНФ не поведусь!
Вестись на
Вестись на любую агитацию не надо. Надо думать мозгами и фактам в лицо смотреть. Тогда все будет очевидно.
"наша дыяспара
"наша дыяспара абавязаная згуртавацца на аснове такіх базавых каштоўнасцяў як дзяржаўная незалежнасьць, культура, мова, гісторыя, дэмакратыя і рынкавая эканоміка Беларусі"
Са многім згодная, але вельмі не люблю, калі мне кажуць, што я штосьці камусьці АБАВЯЗАНАЯ.
Павел, добры артыкул! Цікавае
Павел, добры артыкул! Цікавае чытво. Дзякуй!
Пытаньняў некалькі ёсьць.
А што зрабіла гэта самая Рада БНР за апошнія гадоў 5? Ніякіх навін ды інфармацыі пра якую б ні было дзейнасьць акрамя пары-тройкі зваротаў ці віншаваньняў штогадовых, некалькіх сустрэч вузкім колам людзей у шчыльнай кампаніі, выданьнем ці хутчэй дапамогай у выданьні пары-тройкі кніг і не чуваць...
Ці разумеюць, як думаеш, самі прадстаўнікі Рады тую ролю, якую МОЖА адыгрываць Рады ў сёньняшні час?
І ШТО ІМ ПЕРАШКАДЖАЕ ЗА МЯЖОЙ рабіць СВАЮ ПРАЦУ і ВЫКОНВАЦЬ СВОЙ АБАВЯЗАК перад народам Беларусі ды самой Беларусьсю ды нашымі продкамі? Такое адчуваньне, што не. Ці злачынны рэжым дабраўся і да Рады ў Амэрыках-Аўстраліях-Англіях-Летувах?
Вы закранулі вельмі істотныя
Вы закранулі вельмі істотныя пытанні. Ці павінна дзейнасць Рады БНР выходзіць за межы некалькіх зваротаў ды базавай культурніцкай працы. Мой адказ - так павінна, асабіста я, як сябра Рады БНР, з каллегамі я так і раблю. Але ж гэта дастаткова старая арганізацыя, розныя ўзросты, розныя мірапогляды. Таму трэба час каб штосці істотна там змянілася. У любым выпадку кожны радны на сваім месцы павінен рабіць працу, ніхто ў гэтым не перашкаджае, нават калі няма такой цэнтралізаванай палітыцы.
Я лічу шмат хто разумее, але як і цалкам у аппазіцыі асноўная праблема ў тым, што шмат хто проста не жадае браць адказнасць і ініцыятыву на сабе.
Не злачынны рэжым не дабраўся, у мяне няма такіх фактаў, але ж гэта агульная праблема беларусаў і ў Беларусі і ў дыяспары. Няма адзінства, вялікая фрагментацыя, канфлікты, слабая воля да перамогі... Гэта праблема, а не злачынны рэжым.
Як жа данесьці да саміх
Як жа данесьці да саміх прадстаўнікоў Рады тое, што роля, якую яны павінны выконваць, прасьціраецца нашмат шырэй іх сёньняшняй "дзейнасьці" (пастаўлю адмыслова ў двукосьсе, бо яна больш нагадвае бяздзейнасьць).
Не хачу выступаць у ролі крытыкана, але Рада ў апошнія гады ці нават дзесяцігодзьдзі, здаецца, па-просту дыскрэдытуе тую працу, якую зрабілі нашы гераічныя продкі ў міжваенны перыяд. Можа, я памыляюся, і вядзецца нейкая адмыслова-скрытая дзейнасьць з беларусамі, але з верагоднасьцю блізкай да 100% такой дзейнасьці амаль няма. Ні ў Беларусі (дзе з гэтым, як мы ведаем, зусім няпроста), ні - і вось гэта сапраўды велізарнейшае пытаньне! - за яе межамі...
Калі Рада не працуе, то яе трэба зьмяняць. Так, здаецца, працуюць дэмакратычныя прынцыпы, за якія ратуе ці, хутчэй, павінны ратаваць кіраўнікоў-БНРаўцаў нашчадкі-Радаўцы.
Са Сьвятам, Беларусы!