Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Ад нэгатыўнай свабоды многіх да пазытыўнай свабоды аднаго
читать похожие материалы
цитата:
Бюрократия есть сила, утратившая цель своей деятельности и потому ставшая бесцельной, но не переставшая быть сильной
В. Ключевский
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
« февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29        

У амерыканскім Кангрэсе праходзіць выстава беларускіх мастакоў


11/26/2009 - 00:11

У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры". Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн.

На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел Марозаў – адзін з арганізатараў выставы, чалец Рады БНР і лідэр супольнасці "Трэці Шлях", Арэст Дзейчакоўскі – прадстаўнік Хельсінскага камітэта Кангрэса ЗША, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Алена Тылькіна і Рыгор Батальёнак, прадстаўнікі Беларускага Музея ў Нью-Ёрку, Беларускага моладзевага руху Амерыкі.

Рэпартаж з адкрыцця выставы (VOA)

Па словах Паўла Марозава, экспазыцыя "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта паспяховы прыклад народнай дыпламатыі. "У той час як урад Беларусі няздольны пабудаваць нармалёвыя адносіны з вядучай краінай свету, мастакі спрабуюць дастукаюцца да розумаў і сэрцаў амерыканцаў. Пры гэтым яны дэманструюць ім лепшыя ўзоры нашага мастацтва і ўяўляюць сабой беларусаў, якія маюць прынцыповую пазіцыю па пытаннях захавання роднай мовы і культуры, правоў чалавека і дэмакратыі ў нашай краіне" – сказаў ён.

На выставе дэманструецца каля сарака палотнаў і графічных лістоў адзінаццаці мастакоў, якія жывуць у розных краінах, – Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Аляксея Марачкіна, Рыгора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, Юрыя Платонова, Янкі Раманавіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна – а таксама скульптурныя кампазіцыі Алеся Шатэрніка, у тым ліку бюсты вядомых беларускіх дзеячаў - Тадэвуша Касцюшкі, Ефрасінні Полацкай і Васіля Быкава. Тэмамі шматлікіх мастацкіх прац, прадстаўленых на выставе, з'яўляецца Беларусь і яе гісторыка-культурная спадчына.

Арганізатарамі экспазыцыі выступілі Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, супольнасць "Трэці шлях" і Беларускі музей у Нью-Ёрку. Выстава арганізаваная пры падтрымцы German Marshall Fund of the United States і Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША. "Мастацтва супраць Дыктатуры" дэманструецца на розных пляцоўках у Еўропе і ЗША з 2008 года. За гэты час экспазыцыя пабывала ў Эстоніі, Нарвегіі і ЗША.

У планах арганізатараў у 2010 годзе працягнуць паказ выставы ў мастацкіх музеях у ЗША і Паўднёвай Еўропы, а таксама стварыць новы праект, які будзе пашыраць беларускае мастацтва на Захадзе і інтэгруе ў сябе лепшыя ўзоры беларускага мастацтва, музыкі і арт перфоманса.

Рэпартаж з адкрыцця выставы (ARU TV)

Трэці Шлях
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015