Форум грамадзянскай супольнасці ў межах Усходняга партнёрства

Среднее: 2 (1 голос)
У сваім паведамленні ад 3 снежня 2008 г. адносна Усходняга партнёрства – новай шматбаковай структуры супрацоўніцтва, прапанаванай Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне, – Еўрапейская камісія падкрэсліла, што «рэформы, якія адбываюцца зараз [ у гэтых краінах], патрабуюць больш актыўнага ўдзелу ў іх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з мэтай узмацнення кантролю за працай грамадскіх службаў і павышэння ўзроўню даверу да іх». У гэтым кантэксце «асаблівая ўвага мусіць надавацца прыцягненню грамадзянскай супольнасці да ўдзелу ў ініцыятыве Усходняга партнёрства».

Еўрапейскай камісіяй было прапанавана «падтрымліваць далейшае развіццё грамадзянскай супольнасці» і, у прыватнасці, «стварыць у межах Усходняга партнёрства Форум грамадзянскай супольнасці з мэтай пашырэння кантактаў паміж НДА і падтрымкі іх у дыялогу з органамі дзяржаўнай улады». Еўрапейская камісія звярнулася да Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта з прапановай узяць удзел у Форуме грамадзянскай супольнасці.

У сваіх высновах па выніках пасяджэння ад 20 сакавіка 2009 г. Рада ЕС зацвердзіла дэкларацыю Усходняга партнёрства, «куды будзе уцягнутае шырокае кола ўдзельнікаў, у тым ліку міністэрствы і ведамствы, парламенты, грамадзянская супольнасць, міжнародныя арганізацыі, фінансавыя ўстановы і прыватны сектар».

Службы Еўрапейскай камісіі пачалі распрацоўку канцэпцыі, скіраванай на стварэнне Форуму грамадзянскай супольнасці ў межах Усходняга партнёрства. На папярэднім этапе было вырашана, што Форум можа праходзіць у выглядзе штогадовых канферэнцый, дзе будуць абмяркоўвацца адпаведныя пытанні, а вынікі працы форуму будуць улічвацца ў далейшай дзейнасці шматбаковых структур Партнёрства.

Дзеля забеспячэння празрыстасці і аб'ектыўнасці працэсу стварэння Форуму усім зацікаўленым бакам прапануецца падзяліцца сваім меркаваннем, даўшы адказ на наступныя пытанні:

1. Якім чынам Форум грамадзянскай супольнасці можа дапамагчы дасягненню мэтаў Усходняга партнёрства?

2. Якім чынам павінен вызначацца ўдзел у працы Форуму?

3. Якія структуры мусіць мець Форум? Якім чынам ён будзе ўзаемадзейнічаць з іншымі структурамі Усходняга партнёрства (платформамі, камітэтамі і г.д.)?

4. Якую ролю мусіць узяць на сябе Еўрапейская камісія, што да запуску праекта Форуму і яго працы?

Просім выкласці сваё меркаванне ў кароткай форме і адаслаць яго на адрас:

 RELEX-D1-EAP-CIVIL-SOCIETY@ec.europa.eu

да 25 красавіка 2009 г.

Загадзя дзякуем за ўдзел у апытанні!