Запрашаем прыняць удзел у працы “Акадэміі Салідарнасьці”, арганізаванай Інстытутам Tertio Millennio і Эўрапейскім Цэнтрам Салідарнасьці.
Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасьці” пройдуць 19-24 ліпеня 2009 году ў Гданьску. Яны разьлічаны, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы – Армэніі, Азэйбарджану, Беларусі, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны. Плянуецца, што у мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасьці прыме ўдзел больш за 70 маладых людзей.
Падчас заняткаў, якія будуць весьціся на ангельскай мове, будуць абмеркаваныя пытаньні па зьмене грамадзкай думкі і падвышэньні ўзроўню разьвіцьця грамадзкай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацый, такія як: прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, Аляксандр Мілінкевіч, кс. Мацей Зэмба , былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса.
Для ўдзельнікаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы зарэзэрвавана 50 месцаў.
Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі 29-ці гадовага ўзросту.
Арганізатары прадстаўляюць харчаваньне, жытло і аплачваюць праезд цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Кошты пералётаў самалётам аплачвацца не будуць.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 траўня 2009 году.
Падаць заяўку можна на старонцы:
“Акадэмія Салідарнасьці” – гэта, арганізаваны Эўрапейскім цэнтрам Салідарнасьці пры супрацоўніцтве з Інстытутам Tertio Millennio, міжнародны праект, мэтай якога зьяўляецца паглыбленьне дыялёгу на тэму адкрытага грамадзтва паміж студэнтамі з Польшчы і з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Першая міжнародная сэсія Акадэміі Салідарнасьці пройдзе ў Гданьску 19-24 ліпеня 2009 году. Падчас заняткаў, якія будуць весьціся на ангельскай мове, будуць абмеркаваныя пытаньні аб зьменах грамадзкай думкі і падвышэньню узроўню грамадзкай адукацыі.
Поўную інфармацыю шукайце на:
Паводле