Cусьветны эканамічны крызіс і Беларусь

Среднее: 2.7 (голосов: 3)

Пазыцыя: Сусьветны эканамічны крызіс дабраўся і да Беларусі, якая так ганарылася сваёй стабільнасьцю. Перад кіраўніцтвам краіны паўстала беспрэцэндэнтная па сваёй складанасьці і маштабнасьці задача недапушчэньня сацыяльна-эканамічнага, а разам зь ім і палітычнага калапсу.

Ад таго, якая антыкрызісная стратэгія будзе абрана, залежыць ня толькі дабрабыт амаль 10 мільёнаў беларускіх грамадзян, але і лёс вышэйшага кіраўніцтва. З усіх магчымых сцэнараў у доўгатэрміновай пэрспэктыве найбольш прымальным для ўсіх бакоў зьяўляецца прынцыповае ажыцьцяўленьне паўнавартасных і пасьлядоўных лібэральных рэформ, хоць іх рэалізацыя ў Беларусі магчымая толькі ў выпадку наяўнасьці сапраўднай палітычнай волі і мудрасьці, адвагі і адмовы ад правінцыйнага мысленьня.

Для пачатку варта адназначна прызнаць, хоць бы моўчкі, безвыходнасць цяперашняй сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Лібэралізацыя эканомікі павінна праводзіцца рашуча і паўсюдна, пры гэтым неабходна рашуча парваць з савецкімі забабонамі, якія традыцыйна стрымліваюць усе рэфарматарскія распачынаньні.

Важна выкарыстаць напрацоўкі незалежных экспэртаў і актыўна прыцягваць апошніх да штодзённай працы па санацыі эканомікі (напрыклад, уключыўшы ў склад антыкрызіснай камісіі). Варта таксама карэнным чынам перагледзець падыход да камплектаваньня нацыянальнай «вертыкалі ўлады», адысьці ад крытэру «вернападданасьці» на карысьць прафэсіяналізму, актыўнасьці, крэатыўнасьці.

Апазыцыі і незалежнай прэсе пры такім падыходзе з боку ўлад варта падтрымаць працэс кадрамі, радамі і пазытыўнай крытыкай. У выпадку бяздзейнасьці ўлад або рэалізацыі іншага сцэнару эканамічнай палітыкі, неабходна прыкласьці ўсе намаганьні, каб прадэманстраваць небясьпеку наступстваў і прымусіць іх да адзіна правільных дзеяньняў - паўнавартасных лібэральных рэформ.

***

Сусьветны крызіс і Беларусь:

Сусьветны крызіс ужо на ўсю моц грукае ў беларускія дзьверы. Як і Дзеда Мароза ў навагоднюю ноч, не пусціць яго да сябе не атрымаецца. Эканамічныя паказчыкі апошніх месяцаў 2008 года недвухсэнсоўна сьведчаць аб тым, у якой небясьпецы апынулася краіна. У 2009 г. узровень выклікаў і пагроз будзе толькі падвышацца, а разам зь ім будзе ўзмацняцца небясьпека поўнага калапсу ўсёй беларускай эканомікі.
Вельмі хутка ўсю сур'ёзнасць сытуацыі адчуе кожная беларуская сям'я. У выніку (пры адсутнасьці адэкватных дзеяньняў з боку кіраўніцтва краіны па лібэралізацыі эканомікі і недастатковасьці прыцягнутых у выглядзе крэдытаў зьнешніх сродкаў) можа адбыцца тое, што яшчэ некалькі месяцаў назад падавалася проста неверагодным: сацыяльна-эканамічная катастрофа, а пазьней і палітычная дэстабілізацыя.

Асноўныя праблемы нашай краіны
– гэта:

- нерэфармаваная савецкая структура эканомікі, якая характарызуецца высокімі выдаткамі функцыянаваньня і мінімальнай гнуткасьцю,

- неэфэктыўная сыстэма дзяржаўнага кіраваньня, адсутнасьць макраэканамічных механізмаў антыкрызіснага кіраваньня,

- катастрафічная знешнегандлёвая залежнасьць ад Расейскай Фэдэрацыі,

- неканкурэнтназдольнасць большасьці нацыянальных вытворцаў,

- зьнікненьне спрыяльнай рынкавай кан'юнктуры.

Падвышэньне коштаў на энерганосьбіты, паніжэньне прыбыткаў ад продажу калійных угнаеньняў і перапродажу нафтапрадуктаў, істотнае падзеньне попыту на традыцыйную айчынную экспартную прадукцыю на расейскім і еўрапэйскім рынках ужо на дадзены момант стварылі дзюру ў гандлёвым балансе ў памеры 8 мільярдаў даляраў. І гэтая лічба будзе толькі расьці.

Золатавалютныя рэзэрвы мінімальныя, і банкаўская сыстэма краіны трымаецца толькі на «сумленным» слове бацькі і захоўваючымся неразуменьні грамадзянамі таго, што адбываецца. А што будзе, калі людзі апамятаюцца і пабягуць за ўкладаньнямі?

Прыцягненьне зьнешніх крэдытаў, а тым больш інвэстыцый у такі цяжкі для сусветнай эканомікі момант малаверагодна. Усё гэта абцяжарваецца фактам адсутнасьці ў адміністрацыі прэзыдэнта і ўрадзе каманды прафэсыяналаў, здольных правесьці сыстэмнае рэфармаваньне эканомікі. Прыцягваць жа да антыкрызіснай дзейнасьці незалежных і апазыцыйных экспэртаў улады не жадаюць і баяцца.

Перавагі Беларусі перад крызісам:

- з боку насельніцтва крэдыт даверу (вера ў стабільнасць) ўсе яшчэ захоўваецца, хоць і падыходзіць да канца,

- усе яшчэ даступныя магчымасьці атрыманьня падтрымкі ад Расеі і, магчыма, на Захадзе.

Хто вінаваты?

Па сутнасьці, крызіс у Беларусі аб'ектыўны. Цалкам пазьбегнуць яго не было магчымасьці ні пры якіх абставінах. Пытаньне сёньня ня ў тым, чаму і па чыёй віне крызісныя зьявы дабраліся да нас (гэта цалкам відавочна), а ў тым, як мінімізаваць крызісныя наступствы, як хутчэй зь яго выйсьці, прытым выйсьці, заклаўшы асновы канкурэнтнай рынкавай эканомікі. Улады будуць несьці поўную адказнасьць за разбуральныя наступствы крызісу, калі ня будуць адэкватныя рэальнасьці і не пачнуць рашучыя рэформы, накіраваныя на лібэралізацыю эканомікі і ўсіх сфэр грамадзкага жыцьця.

Што рабіць?

Патрабуецца неадкладна лібэралізаваць эканоміку дзеля мабілізацыі стваральнага патэнцыялу нацыі. Першым чынам неабходна максымальна палегчыць умовы дзейнасьці для малога і сярэдняга бізнэсу.

Выкарыстаньне сродкаў дзяржаўнага бюджэту і пазабюджэтных фондаў, падкантрольных А. Лукашэнка, павінна быць зроблена максымальна празрыстым. У прыватнасьці, сродкі павінны быць пераразьмеркаваны ад карных органаў і сілавых службаў на падтрымку эканомікі краіны.

Павінны быць расчыненыя аб'ёмы і крыніцы фармаваньня бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў дзяржавы.

Лібэралізацыя павінна закрануць усе аспэкты грамадзка-палітычнага жыцьця ў краіне, даць волю сродкам масавай інфармацыі, забясьпечыць канкурэнцыю ва ўсіх сфэрах. Ні адно рашэньне не павінна прымацца ў валюнтарысцкім стылі. Неабходна публічнае абмеркаваньне ўсяго, што адбываецца, у якім бы ў розных формах удзельнічалі ўсе палітычныя апанэнты, незалежная экспэртная супольнасьць, простыя грамадзяне. Гэта дазволіць выпрацаваць аптымальныя рашэньні і зьнізіць градус сацыяльнай напружанасьці. Дужацца з карупцыяй, злоўжываньнямі трэба не на экране тэлевізара, не паказальнымі пасадкамі, а рэальным разьняволеньнем бізнэсу і грамадзтва, пазбаўленьнем адміністрацыйнага апарату значнай часткі іх правоў тэрарызаваць бізнэс і насельніцтва Беларусі.

Комментарии

старая песня -

старая песня - "чем хуже - тем лучше". Хрен вам!

Мое мнение - все

Мое мнение - все же надо быть позитивными. Сама система конечно ущербная в Беларуси, но люди же наши, да они частью ошибаются в оценках потенциала власти, частью боятся, но других людей у нас не будет. Поэтому где можно стоит помогать стране выутываться из этой ж...ы. Да, пока Лукашенко крутится и держит все на своем честном слове, но боюсь к весне это уже будет невозможно. И начнется реальный кризис. Думаю роль тех кому не безразлична Беларусь в системе или вне ее, в оппозиции чтобы максимально быстро давлением ли, убеждением, лаской :) убедить власти перейти от привычной ей имитации к реальным реформам. Только так у нее есть шанс спастись и быть уважаемой потомками.

Аминь.

Аминь.

А

А по моему,что ни делай - все бесполезно...

Изображение пользователя mor.

Почему же

Почему же бесполезно. В принципе всегда справедлива мораль сказки про лягушек. У кого есть воля к победе или к выживанию, кто сучит лапками в кувшине с молоком, тот и вылезет живым. А если еще с умом это делать то вылезет первым и воспользуется преимуществами своей позиции. Ведь кризис - это не только плохо, это еще и возможности качественного шага вперед. Надеюсь наши власти это понимают и готовы работать в этом направлении. Сейчас вся отвественность на них и только на них. Врагов больше нет. Друзей правда тоже :)

Эта сказка

Эта мораль не про меня.Не умею я лезть по головам и товарищам :)А надеяться на то,что этот процесс будет цивилизованным - не приходится

Изображение пользователя mor.

Посмотрим

Посмотрим каким он будет, явно не белым и пушистым. Но тут вопрос не в том чтобы лезть по головам. Скорее в том чтобы решить проблему.

Готовимся

Готовимся по тиху к банкротству страны... Раздербанят ее за долги все, кому не лень... И то, как власть "сучит лапками в кувшине с молоком" к соэалению не спасает страну,а наоборот, топит!

Изображение пользователя mor.

Согласен с тем

Согласен с тем что имея такие шансы рулить страной, полный контроль на протяжении более дестяка лет, они занимались не более чем проматыванием общесоветского багажа.

Это характиризует наших классиков стабильности как обычных колхозников дорвавшихся до власти. Не таких амбициозных и наглых, хитрых как русские кгбисты, но тоже полных самомнения.

Поэтому посмотрим как они справятся с реальными испытаниями, и пусть вся страна тоже посмотрит. А потом можно говорить будет кто прав, а кто нет был.

Сучение

Сучение лапками в ёмкости с говном,а не с молоком, приведёт к обратному результату!

Изображение пользователя mor.

Интересное

Интересное мнение. Конечно смена жидкости влияет :)