Акцыя па пошуку злачынца ў справе аб выбуху
08/26/2008 - 12:54 / "За свабоду"Мінулымі днямі магілёўскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю - разлепкі па горадзе ўлётак з выяваю і асабістымі прыкметамі Галоўнага Падазраванага ў выбуху 3-4 ліпеня ў Менску "па версіі моладзі", заклікаючы ўсіх, каму вядомы пазначаны на фота чалавек, паведамляць у Магілёўскую міліцыю.
Як вядома, улады даўно шукаюць злачынцу. На допыты выклікаліся сотні, калі не тысячы, людзей, што адпачывалі той ноччу на канцэрце альбо проста ведаюць розьніцу між балтом і гайкаю. На жаль, сьледства пакуль прасунулася толькі да знаходжаньня былых у выкарыстаньні пачкаў ад соку "Садочак", "суткамі" і ператрусамі для апазіцыянераў. Таму нашы актывісты вырашылі дапамагчы доблеснай міліцыі дайсьці да ісьціны.
Акцыя прыцягнула вялікую ўвагу мінакоў. Многія сьмяяліся, некаторыя адварочвалі і як мага хутчэй абыходзілі небясьпечныя ўчасткі вуліц. Хаця, трэба прызнаць, акцыя скончылася даволі хутка дзякуючы пільнасьці сьвядомых грамадзян БССР - праз гадзіну ад аб'яваў на сьценах і прыпынках нічога не засталося.
Отправить комментарий