Вярхоўны суд пацвердзіў рашэнне мін'юста пра нерэгістрацыю ГА "Гарыза
08/24/2008 - 00:37 / ЕРБ
22 жніўня Вярхоўнай суд Беларусі адмовіў у пазове сацыяльна-патрыятычнага грамадскага аб'яднання (СПГА) "Гарызанталь" да Міністэрства юстыцыі з нагоды адмовы ў рэгістрацыі.
Як паведаміла
БелаПАН член рады СПГА Алена Скрыган, Вярхоўны суд прызнаў абгрунтаваным рашэнне мінюста ў адмове, вынесенае на падставе "непрадастаўленні графічнага афармлення структур аб'яднання, а таксама адсутнасці забеспячэння фіксаванасці сяброўства".
Алена Скрыган заявіла, што рашэнне суду будзе абскарджана ў наглядным парадку. Акрамя таго, у бліжэйшы час плануецца правесці яшчэ адзін устаноўчы збор "Гарызанталі".
Устаноўчы збор СПГА "Гарызанталь" адбыўся 20 студзеня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел 85 дэлегатаў, якія прадстаўлялі сталіцу і ўсе вобласці краіны. Паводле статуту арганізацыі, "Гарызанталь" ставіць перад сабой наступныя мэты: садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці; падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на рэалізацыю прынцыпаў патрыятызму, сацыяльнай справядлівасці, роўнасці, народаўладдзя; умацаванне і развіццё патрыятычных і дэмакратычных традыцый і дасягненняў беларускага народа.
У склад рады СПГА "Гарызанталь" увайшлі старшыня Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Калякін, чальцы ПКБ Аляксей Елісееў, Алена Скрыган, Валеры Ухналёў, Сяргей Вазняк, прафсаюзны актывіст Аляксандр Бухвостаў і шэраг іншых грамадскіх актывістаў.
Отправить комментарий