Школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы толькі з трэцяга класа
08/22/2008 - 00:21 / ЕРББеларускія школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы толькі з трэцяга класа два разы на тыдзень. Пра гэта паведаміла “Настаўніцкая газета”.
Адзначаецца, што для першых і другіх класаў навучальныя ўстановы могуць арганізоўваць факультатывы, у тым ліку і на платнай аснове.
Дагэтуль дзеці вывучалі замежныя мовы з першага класа, тры разы на тыдзень. Тыя школьнікі, якія перайшлі ў другі клас, працягнуць вучыць замежныя мовы.
Отправить комментарий