Яраслаў Раманчук: Мядзведзеў будзе гаварыць пра саюз, а Пуцін - дзейні
06/24/2008 - 19:58 / ЕРБРасійскі ўрад можа ініцыяваць антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках малака з Беларусі ў Расію. Першы віцэ-прэм'ер Віктар Зубкоў даручыў разгледзець пытанні цэнавой палітыкі Беларусі пры пастаўках сухога малака, а Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі рыхтуе прапановы па абмежаванні яго імпарту з Беларусі.
Ці выпадкова гэтае пытанне было ўзнятае амаль адразу пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева?
Эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што гэта - праява больш жорсткай паставы расійскага ўрада да Беларусі. На яго думку, гэта выклікана старымі праблемамі - канцэпцыя развіцця адносінаў Беларусі і Расіі з пункту гледжання Крамля і з пункту гледжання Лукашэнкі па-ранейшаму кардынальна адрозніваюцца.
Отправить комментарий