Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Хто разглядае людзей як статак і ўцякае ад яго з усёй даступнай яму шпаркасьцю, таго яны пэўна нагоняць і забадаюць.
Фрыдрых Ніцшэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Кардынал Бэртонэ пахваліў закон аб рэлігіях у Беларусі

06/23/2008 - 02:27 / Радыё Свабода

Дзяржаўны сакратар Сьвятога пасаду Тарчызіё Бэртонэ сёньня завяршыў пяцідзённы візыт у Беларусь, у ходзе якога ён наведаў тры дыяцэзіі Беларускага каталіцкага касьцёлу, правёў перамовы з праваслаўным мітрапалітам Філарэтам і беларускімі ўладамі. Апрача іншага ён дамовіўся зь беларускімі ўладамі аб падрыхтоўцы Канкардату паміж афіцыйным Менскам і Ватыканам і атрымаў запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі для папы рымскага Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь з візытам.

Сёньня кардынал Бэртонэ правёў імшу ў Менскім катэдральным касьцёле, на якую прыйшло ў храм і на вуліцу да вялікіх экранаў каля 6 тысяч чалавек, ды падвёў вынікі сваёй паездкі на прэсавай канфэрэнцыі.

Дзяржаўны сакратар Сьвятога пасада Тарчызіё Бэртонэ выказаў свой спадзеў, што візыт папы рымскага Бэнэдыкта XVI ў Беларусь на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца, аднак ніякіх тэрмінаў назваць ня змог:

"Сьвяты айцец атрымлівае вялізную колькасьць запрашэньняў з краін Эўропы, Афрыкі і Азіі. На гэтай аснове ён плянуе ланцуг сваіх візытаў на будучыню. Зразумела, прасьцей прадугледзець візыты ў эўрапейскія краіны, чым міжкантынэнтальныя... Беларусь – гэта тая краіна, да якой сьвяты айцец адносіцца зь вялікай любоўю. І мой цяперашні візыт -- гэта нешта падобнае да візыту Яна Хрысьціцеля, які адкрыў дарогу, адкрыў браму... Я буду садзейнічаць ажыцьцяўленьню гэтага візыту папы. Я не магу вызначыць час, але мы будзем спадзявацца на візыт папы ў Беларусь".

Кардынал Бэртонэ пры гэтым нагадаў звычайныя словы папы, калі той атрымлівае падобныя запрашэньні: “Калі Бог дасьць мне жыцьцё і здароўе, то я спадзяюся ажыцьцявіць і гэта”.

Гаворачы аб падрыхтоўцы да падпісаньня Ватыканам Канкардату зь беларускім урадам, кардынал Бэртонэ заявіў, што пакуль рана казаць пра ягоны зьмест, бо дыялёг толькі пачаўся. Ён нагадаў, што апрача базавай дамовы з урадам Каталіцкая царква падпісвае і пагадненьні з асобнымі міністэрствамі, якія адказваюць за розныя галіны жыцьця: выдзяленьне пляцовак для храмаў, сацыяльную працу ў шпіталях, дабрачыннасьць.

У цэлым адносіны паміж Беларусьсю і Ватыканам кардынал Бэртонэ назваў пазытыўнымі. У якасьці прыкладаў прывёў і запрашэньне папы ў Беларусь, і тое, як у Менску добра арганізавалі ягоны прыезд, і пачатак двухбаковай працы, скіраванай на магчымае падпісаньне базавага пагадненьня паміж Сьвятым пасадам і ўрадам Беларусі. Яшчэ адным з пазытываў ён назваў дзейны ў Беларусі Закон аб свабодзе сумленьня.

“Закон аб свабодзе сумленьня ў Беларусі, на мой погляд, зьяўляецца добрым законам, які адлюстроўвае неабходнасьць абароны і павагі правоў 5 асноўных канфэсій, традыцыйных для Беларусі”.

Нагадаю, што гэты закон выклікаў нэгатыўныя ацэнкі з боку пратэстантаў і іншых рэлігійных меншасьцяў, а таксама Дзярждэпартамэнту ЗША, якія назвалі яго дыскрымінацыйным. Нядаўна беларускія вернікі-пратэстанты сабралі 50 тысяч подпісаў з патрабаваньнем зьменаў у гэтым законе і перадалі іх сваім уладам і ў Эўрапарлямэнт.

Адказваючы на пытаньне аб эканамічных санкцыях ЗША супраць Беларусі, кардынал Бэртонэ сказаў, што Ватыкан лічыць любыя санкцыі супраць нейкага народу непрымальнымі, бо ад гэтага церпяць людзі, і нагадаў, што Ян Павал Другі ў свой час выступаў супраць санкцыяў адносна хусэйнаўскага Іраку.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015