"182 дня без льгот.Кого ограбят следующим?"
06/17/2008 - 16:18Расьцяжка з такім зьместам з'явілася сёньня ў Горадні.
Сёньня, 17 чэрвеня "споўнілася" паўгады са дня адмены ільгот у Беларусі. Гарадзенскія моладзевыя актывісты, большасьць з якіх студэнты, вырашылі нагадаць гарадзенцам аб тым, што без сацыяльнай падтрымкт засталіся найменьш абароненыя слаі насельніцтва- гэта студэныт, пэнсіянеры, школьнікі, і што ім без гэтых, так званых "капеек", жывецца далёка не салодка. Таксама, маладзёны папярэджваюць, што ўлада ў пошуках сродкаў на сваё далейшае існаваньне не спыніцца не перад чым, і наступнай "ахвярай" улады можа стаць кожны.




Отправить комментарий