У ваенкамат на "Лексусе"
06/06/2008 - 23:12Сёньня днём моладзевага актывіста Франака Вячорку прымусова даставілі ў ваенкамат.
Па словах маладзёна яго затрымалі пад уласным пад'ездам, калі ён накіроўваўся ў той жа самы ваенкамат. Асобы, яго затрымліваючыя, прадставіліся супрацоўнікамі аховы поэзідэнта. Даведаўшыся, што Вячорка накіроўваецца ў "правільнае" месца , яны любезна прапанавалі яго падвезьці да места прызначэньня на службовым "Лексусе".
У ваенкамаце ў Франака адбылася размова з намесьнікам вайсковай установы, які няветліва паведаміў актывісту, што з панядзелка яму будзе абмежаваны выязд за мяжу.
Франак, у сваю чаргу, паведаміў службоўцам, што прызнае позву толькі ў тым выпадку, калі яна будзе даслана яму на хатнюю адрэсу і напісана будзе па-беларуску.
Отправить комментарий