|
|
|
Да 30 тысяч настаўнікаў могуць страціць працу06/06/2008 - 15:17 / Радыё СвабодаНа нарадзе ў кіраўніка краіны прынятае рашэньне пра пераход беларускіх школаў на 11-гадовую сыстэму адукацыі, які мае пачацца зь 1 верасьня. Цягам двух тыдняў будзе падрыхтаваны адмысловы прэзыдэнцкі дэкрэт. Якія наступствы будзе мець чарговая рэформа? ТЭМА ДНЯ
“Можа быць скарочана 23-30 тысяч ставак” Намесьнік старшыні прафсаюзу Раман Дапіра сказаў, што прадвызначыць наступствы новай рэформы складана. “Але я скажу дакладана, што столькі рэформаў рабіць у адукацыі адначасова – гэта немагчыма. Адна рэформа, потым другая, потым яшчэ нешта будзе прыдумана. Нельга школу заўсёды пакідаць у стане рэформы. Таму, калі нейкія зьмены рабіць, трэба настолькі іх невіляваць, каб гэта ні дзеці не заўважылі, ні хто-небудзь яшчэ. А зараз крокі робяцца неадназначныя. Сытуацыя вельмі неадназначная”. Паводле спадара Дапіры, на пачатковым этапе рэформу будзе вельмі складана рэалізаваць, бо “гэта ломка тых жа настаўнікаў. Сёньня выкладайце адзін прадмет, заўтра з двух прадметаў робяць адзін”. *************** У.Здановіч: “Рэформа школы вядзе ў пячорны век” “Я змагаўся сумленна. Адкрыта адстойваў і выказваў сваё меркаваньне з нагоды школьнай адукацыі. Мяне вельмі зьдзіўляе, што гэта выклікае такую рэакцыю, што як гэта так, дэпутат выказаў нейкія свае меркаваньні. Але ж я лічу, што кожны чалавек мае на гэта права. І гэта нармальна, бо ёсьць прынцып працы, вызначаны кіраўніком краіны. Пакуль рашэньне не прынятае – змагайся, спрачайся, даказвай сваю правату. А калі ўжо прынятае, то выконвай. І зараз ужо будзе, мабыць, залежаць не ад Здановіча ці нейкага іншага чалавека, а ў першую чаргу ад настаўнікаў. Зараз яны павінны выйсьці на сцэну. Я вельмі разьлічваю на мудрасьць, вопыт маіх калегаў-пэдагогаў, якія перажылі ўжо не адну рэформу і ў любых умоваў працаваў дзеля нашых дзяцей, іх будучыні”. Спадар Здановіч сказаў, што калі ўжо кіраўнік краіны прыняў рашэньне, то яго трэба выконваць. А нэгатыўныя наступствы гэтага пераходу, паводле спадара Здановіча, выявяцца. Прынамсі спадар Здановіч заяўляе, што новая рэформа школы вядзе ў пячорны век. Па ягоных словах, нельга за тры месяцы выправаць добрыя навучальныя праграмы. Паводле спадара Здановіча, у выніку ў школе стануць непатрэбнымі 10 тысяч настаўнікаў. Кіраўнік краіны заявіў, што рэформа школы прадугледжвае ўвядзеньне пяцідзённага навучальнага тыдня. Усе школьнікі будуць займацца па адзіных праграмах і атрымліваць аднолькавы аб'ём ведаў па прадметах. Ліцэйскія і гімназійныя клясы будуць ліквідаваныя. Агульная працягласьць навучальнага года павялічыцца на адзін тыдзень – да 1 чэрвеня. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий