Лукашэнка прадасьць «Палімір» і «Нафтан»
05/19/2008 - 15:46 / Наша НіваРазглядаецца варыянт продажу акцыяў самых прыбытковых і самых прывабных прадпрыемстваў адзіным гаспадарчым комплексам, заявіў 20 траўня намесьнік старшыні канцэрну Міхаіл Асіпенка.
Да канца году канцэрн плянуе падаць на разгляд ураду прапановы па прыватызацыі прадпрыемстваў «Палімір» і «Нафтан». «Разглядаецца варыянт продажу акцыяў прадпрыемстваў адзіным гаспадарчым комплексам», ‑‑ заявіў 20 траўня намесьнік старшыні канцэрну Міхаіл Асіпенка.
На сёньня «Белнафтахім» вядзе перамовы з двума патэнцыйнымі інвэстарамі. «Хутчэй за ўсё, доля інвэстара будзе роўнай зь дзяржаўнай доляй, мы плянуем 50 на 50, разуменьне патэнцыйных пакупнікоў у гэтым ёсьць», — паведаміў М. Асіпенка. Паводле яго інфармацыі, ацэнку прадпрыемстваў правядуць міжнародныя экспэрты. Згодна праграмаў у разьвіцьця ў «Палімір» неабходна інвэставаць $1,8 млрд, а ў «Нафтан» — звыш $600 млн.
Отправить комментарий