|
|
|
У Менску прайшла традыцыйная акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі05/17/2008 - 15:25 / Наша НіваТакія акцыі ладзяцца кожны месяц, 16-га чысла. На Кастрычніцкай плошча сабралася 60 чалавек. Абсалютна кожны трымае ў руках партрэт палітвязьня -- Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама партрэтамі зьніклых грамадзкіх дзеячаў: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзьмітрыя Завадзкага. Адзін з прысутных трымае плакат: "Свабоду палітвязьням". Адна сям'я наклеіла на дзіцячы вазок партрэт Сяргея Парсюкевіча. У акцыі таксама бяруць удзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, прадпрымальнік Алесь Таўстыка, адзін з кіраўнікоў МФ Зьміцер Хведарук, фігуранты справы 14-ці: Алесь Чарнышоў і Міхаіл Пашкевіч. Міліцэйскі афіцэр спачатку выступіў, сказаў, каб разыходзіліся, акцыя не санкцыянаваная, маўляў, і прыгразіў ужыць сілу. Але міліцыя пакуль не ўмешваецца. Самі людзі стаяць моўчкі. Ніхто не выступае, проста трымаюць партрэты. 18:14 Спэцназ абсалютна карэктна, выцясьняе людзей у бок Палацу прафсаюзаў і далей пад цырк. Сутычак няма, ніхто не супраціўляецца. Няўдзельнікаў акцыі пускаюць у мэтро. 18:19 Людзей вядуць праспэктам у бок вуліцы Купалы. Адбываецца невялікая сутычка з Хведаруком. 18:20 Дайшлі да вуліцы Купалы. 18:22 АМАП перавёў людзей праз дарогу. І пашоў сваёй дарогай, удзельнікі акцыі - сваёй. Нікога не затрымалі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий