Прайшла акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола"
05/13/2008 - 20:10 / ЕРБАкцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола" прайшла ў беларускай сталіцы каля гандлёвага цэнтру "Кірмаш". Сярод мінакоў хадзіў чалавек у масцы з вусамі і каронай на галаве, ён агучваў вядомыя цытаты з выказванняў кіраўніка дзяржавы.
Таксама чалавек у масцы чапляўся да мінакоў і пытаўся, ці пазнаюць яны яго. Пазней высветлілася, што ён шукаў свайго малодшага сына, якому збіраўся перадаць паўнамоцтвы.
Аднак гэтага не адбылося з-за маладых людзей, якія напалі на чалавека ў масцы, адабралі карону і павялі яго ў невядомым кірунку. Пасля гэтага на месцы здарэння з'явіліся актывісты, якія разгарнулі транспарант "Не пераходу ў спадчыну прастола!" ("Нет престолонаследию!")/
Отправить комментарий