Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Тирания любит злых именно потому, что любит лесть, а свободный человек не может унижаться. Честный человек умеет любить, но он не льстит. Свойство тирана — отталкивать всех, сердце которых гордо и свободно
Аристотель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Андрэя Кіма вярнулі на “Валадарку” з хворымі вачыма?

05/10/2008 - 14:13 / Радыё Свабода

Актывіста Андрэя Кіма перавялі пазаўчора з турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар, паведаміла маці вязьня Тацяна Кім. Дзяжурны ізалятара, які гэта пацьвердзіў, не сказаў, у якім стане здароўя вярнулі Андрэя Кіма. Болей за два тыдні таму актывіста паклалі ў шпіталь з захворваньнем вачэй. 7-га траўня Тацяна Кім бачылася з сынам у шпіталі. Жанчына кажа, што сын не выглядаў ужо цалкам здаровым.

“Лепш сталі вочы, але я лічу, што яшчэ не зусім паправіліся. У сераду, калі я зь ім размаўляла, яшчэ вочы выглядалі запаленымі”.

Нагадаю, Цэнтральны суд Менска асудзіў Андрэя Кіма па паўтара года зьняволеньня за дзеяньні падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня, Актывіст нібыта напаў на міліцыянта. Андрэй сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы адзначаюць, што ў судзе не было прадстаўлена доказаў, апроч паказаньняў пацярпелага супрацоўніка ДАІ. Папярэднюю скаргу на прысуд Андрэй Кім ужо накіраваў.

Сяргей Парсюкевіч напісаў заяву аб пераводзе яго ў калёнію са сьледчага ізалятара ў Жодзіна. Звычайна вязьні, якія абскардзілі прысуд, такіх заяваў да разгляду скаргі ня пішуць. Што прымусіла вязьня самога прысьпешваць перавод у калёнію? Адвакат Вера Страмкоўская, якая бачылася зь Сяргеем Парсюкевічам, патлумачыла ягоны крок станам здароўя. У прадпрымальніка абвастрылася астма, дактары рэкамэндавалі яму апэрацыю, але са сьледчых ізалятараў у рэспубліканскі турэмны шпіталь на апэрацыю не накіроўваюць. “Што да разгляду скаргі, відаць, Сяргей асабліва на яе не спадзяецца”, – мяркуе жонка прадпрымальніка Натальля Парсюкевіч. Яна засьведчыла і сваю пазыцыю:

“Я таксама ад гэтай касацыі нічога добрага не чакаю”.

Нагадаю, Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў зьбіцьці міліцыянта. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў і даводзіў у судзе, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты ў турме на Акрэсьціна, куды ён патрапіў пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня. Сяргей Парсюкевіч і ягоны адвакат ужо падалі скаргу на прысуд у Менскі гарадзкі суд. Час разгляду скаргі яшчэ не прызначаны.

У інтэрнэце зьявіўся поўны тэкст адказу Аляксандра Казуліна на словы на ягоны адрас Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя падчас выступу ў парлямэнце са штогадовым пасланьнем. Аляксандр Казулін заявіў, што не зьбіраецца падаваць у суд за выказваньні, якія лічыць абразьлівымі. На думку былога кандыдата на прэзыдэнта Казуліна, сапраўднаму прэзыдэнту “нельга ўжываць вульгарныя выразы”. Але дачка палітыка Вольга мяркуе, што закрануты гонар ўсёй сям’і і не выключае, што сама зьвернецца ў суд.

“Ён сказаў: навошта падаваць у суд на гэтага чалавека? Яму трэба спачуваць, шкадаваць яго. Пры гэтым ён пакінуў за мной права самой вызначацца. Яшчэ буду раіцца зь юрыстамі, ці магчыма падаць ў суд ад майго імя. Калі магчыма, абавязкова гэта зраблю”.

Болей за два гады таму Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня нібыта за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце лічыць Казуліна палітвязьнем і змагаецца за ягонае вызваленьне.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015