Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Чтобы быть, нужно сначала принять на себя ответственность
А. де Сент-Экзюпери
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Фантомныя гранты і беларускае золата


04/26/2008 - 01:30 / naviny.by

Толькі калі беларускія грошы запрацуюць на дэмакратычныя перамены, гэтыя перамены стануць рэальнасьцю.

Гэта немагчыма, бо бізнэс пад гнётам? Але дэмакратычныя сілы, па вялікім рахунку, і існуюць на тое, каб пераадольваць гэты гнёт. Калі яны дадуць грамадзкасьці справаздачу, што ў бюджэце арганізацыі доля беларускіх грошай павялічылася на траціну, усе будуць ведаць, што працэс ідзе і спадзевы на перамены ня марныя.

Павал Казанэцкі неяк распавядаў мне, што ў часы «Салідарнасьці» ў Польшчы ніводнае падпольнае выданьне не распаўсюджвалася бясплатна. Бывалі выпадкі, што распаўсюднік нелегальнай «Газэты Выборчай» атрымліваў год турмы.

У Беларусі сёньня акурат тая сытуацыя — зарэгістраваць новую газэту ці арганізацыю ў афіцыйным парадку немагчыма. Проста немагчыма і ўсё.

цитата
Гранты — эфэмэрныя грошы. Яны «нічые». Яны могуць быць карыснымі, калі становяцца бонусам да беларускіх грошай.

Гранты — эфэмэрныя грошы. Яны «нічые». Яны могуць быць карыснымі, калі становяцца бонусам да беларускіх грошай. Але сёньня яны, у найлепшым выпадку, — бонус да голага энтузіязму і таму неэфэктыўныя. Урэшце, яны дыктуюць адпаведную фінансавую філязофію, пад уплывам якой і беларускія грошы, што трапляюць у справу, успрымаюцца як эфэмэрныя, нават больш чым эфэмэрныя. Лічыцца, што іх у прынцыпе ня можа быць дастаткова, а таму выкарыстоўваць іх неяк сорамна і гаварыць пра гэта — несалідна. Так страчваецца матыў спрычыненасьці народу да перамен.

Тым ня менш, усё, што ні робіцца для дэмакратыі, робіцца за грошы. Бо нават самы «чысты» энтузіязм, што выводзіць змагароў на акцыю, патрабуе дамоўленасьці праз смс, інтэрнэт ці ўлёткі (мізэр, але не бясплатна), экіпіроўкі сцягамі і транспарантамі (матэрыялы таксама не даюцца «за так»), харчаваньня, цяплейшай курткі і г.д. Вы ўзялі з заробку ці са стыпэндыі, вы ўзялі ў бацькоў ці з уласнай пэнсіі? Вы лічыце нявартым пра гэта ўвогуле гаварыць? Але вы інвэставалі ў дэмакратыю і гэтым зрабілі яе бліжэй. Інвэстуеце болей, угадаеце дэмакратычную арганізацыю з найлепшым патэнцыялам, створыце сваю — атрымаеце болей дэмакратыі.

цитата
Тым ня менш, усё, што ні робіцца для дэмакратыі, робіцца за грошы.

Нашы змагары навучыліся праходзіць жорсткія выпрабаваньні ў турмах, на хіміі, на сутках. Гэта сапраўды нямала. Але гэты этап пачаў задоўжвацца. Выпускнікам Акрэсьціна пара станавіцца абітурыентамі рэальнай эканомікі, рэальнага жыцьця і рэальнай Беларусі. Навыкі той школы ім яшчэ спатрэбяцца.

Сёньня для любой апазыцыйнай структуры важней за праграму (у іх ва ўсіх праграма больш‑менш адна — дэмакратычныя перамены), за ўнутраныя разборкі і вулічныя акцыі — выпрабаваньне глебай. Колькі беларускіх грошай можа сабраць і зарабіць сваёй легальнай ці нелегальнай дзейнасьцю суполка — столькі яна і каштуе. Бонусы ня ў лік.

Што да бізнэсу, які «баіцца даваць», дык сказана: «Народ перамог страх». Ці ўсё ж не перамог?.. Можа быць, у гэтым пераадоленьні боязі бізнэсу даць на дэмакратыю, у гэтай гатовасьці рызыкаваць — і ёсьць прарыў з фантомнага ў рэальнае жыцьцё? Але хто тут мусіць зрабіць першы крок?

Сяргей Дубавец

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015