Сяргею Парсюкевічу далі 2,5 году турмы
04/24/2008 - 04:54 / Радыё РацыяСуддзя Уладзімір Аўдзеенка прызнаў Сяргея Парсюкевіча цалкам вінаватым паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе два з паловай году калоніі агульнага рэжыму.
Адвакат Вера Страмкоўская лічыць віну падабароннага не даказанай, бо следства насіла тэндэнцыйны характар, а вынесены прысуд – палітычна матываваным. “Гэтая справа ставіць пад сумнеў давер да міліцыі і да ўлады”, – лічыць Вера Страмкоўская. Яна збіраецца рыхтаваць абскарджванне на рашэнне суда Маскоўскага раёна ў Мінскі гарадскі суд, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.
Як паведаміў актывіст руху “За Свабоду” Хрыстафор Жэляпаў, лекі, якія сваякі прынеслі для Сяргея Парсюкевіча, пасля заканчэння суда перадаць не дазволілі.
Нагадаем, Парсюкевіч абвінавачваўся па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за напад на прапаршчыка міліцыі Аляксандра Дулуба падчас знаходжання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе прадпрымальнік адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 студзеня ў Мінску. З 4 сакавіка Парсюкевіч знаходзіцца пад арыштам.
Отправить комментарий