Вежа Пішчалаўскага замку магла абваліцца з-за несанкцыянаваных праца
04/22/2008 - 01:09 / ЕРБПрычынай абвалу вежы Пішчалаўскага замку ў Мінску, дзе знаходзіцца следчы ізалятар, маглі быць несанкцыянаваныя працы. Такую версію высунуў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Нагадаем, вежа замку, пабудаванага амаль 200 гадоў таму, абвалілася ў нядзелю. Падчас гэтага здарэння ніхто не пацярпеў.
Вось што кажа ў інтэрв'ю Антон Астаповіч:
"Гэта адна з версій. Ці то не падтрымлівалі належны тэхнічны стан, ці рабілі нейкія несанкцыянаваныя, няўзгодненыя работы. Без нармальнай экспертызы, без нармальнай праектна-каштарыстнай дакументацыі. Гэтага мы ведаць не можам, бо і само МУС - закрытая ўстанова, а тут яшчэ і турэмнае ведамства".
Астаповіч кажа, што кансультаваўся са спецыялістамі-архітэктарамі. Яны далі адназначны адказ: калі б былі нейкія грунтовыя праблемы, то гэтая вежа абрынуўся б праз некалькі год пасля пабудовы. Пры іншых праблемах абвал вежы не мог адбыцца імгненна, былі б нейкія прыкметы.
Адзначым, што цяпер адмысловая камісія рыхтуе на разгляд ураду прапановы па пераносе ізалятара № 1 у іншае месца.
Отправить комментарий