Плянуецца міні-акцыя актывістаў БХД “Кошты Эўрапейскія – заробкі бе
04/20/2008 - 18:07Актывісты аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падрыхтавалі міні-акцыю "Кошты Эўрапейскія – заробкі беларускія".
Акцыя накіраваная на распаўсюд інфармацыі сярод менчукоў пра ўзровень коштаў і заробкаў у краінах Эўразвязу ў параўнанні з Беларуссю, дзеля супрацдзеяння беларускім СМІ, якія запалохваюць беларусаў цяжкім жыццём у краінах-суседзях і спэкулююць мітам сацыяльнай накіраванасці дзяржавы і беларускага цуду. Факты ж сведчаць аб тым, што ўзровень коштаў у нашай краіне адпавядае Эўрапейскаму, што нельга сказаць пра заробкі беларусаў.
Прыцягваецца ўвага і да таго, што прагназуемы ўрадам узровень гадавой інфляцыя, то бок, рост цэнаў, не супадае з наяўнымі паказнікамі, але ж рост заробкаў прывязаны, менавіта, к гэтым "фіктыўным" лічбам.
Правядзенне акцыі заплянавана на 11.00 - 11.30 каля гіпермаркету "BIGZZ".
Отправить комментарий