Вячаслава Сіўчыка адпусцілі без тлумачэнняў і прабачэнняў
04/19/2008 - 14:48 / ЕРБПалітыка Вячаслава Сіўчыка, затрыманага ўвечары 18 красавіка пасля заканчэння суду над удзельнікамі мітынгаў прадпрымальнікаў, адпусцілі праз дзве гадзіны пасля затрымання без тлумачэння прычынаў затрыманняў і прабачэнняў.
В.Сіўчык адзначыў, што за ім сачылі з абеду. Увечары намеснік началніка Ленінскага РУУС Кайловіч запрасіў Сіўчыка на размову ў ГАМ №1, дзе загадаў выключыць мабільны тэлефон. Аднак, з палітыкам так ніхто і не размаўляў.
Отправить комментарий