Пачалася маштабная рэстаўрацыя Косаўскага замка
04/17/2008 - 13:15 / ЕРБПачалася масштабная рэканструкцыя Косаўскага замка (Івацэвіцкі раён).
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Васіль Абламскі. Паводле яго словаў, першы этап рэстаўрацыі мусіць быць закончаны да 2011 года.
Сёлета на гэтыя мэты з рэспубліканскага і мясцовага бюджэту выдаткавана каля 300 тысяч долараў.
З Косаўскага замка, які ад Другой сусветнай вайны знаходзіцца ў руінах, плануецца зрабіць "буйны гістарычна-турыстычны комплекс".
Отправить комментарий