Жалезнічэнка застаецца ў войску на паўтара года
04/12/2008 - 01:16 / ЕРБКалегія градзянскіх справаў Гомельскага абласнога суда адхіліла скаргу маці Змітра Жалезнічэнкі. Спадарыня Ала Жалезнічэнка абскарджвала рашэнне суддзі Цэнтральнага раёну Гомеля Жаны Андрэйчык наконт правамернасці паўторнага адлічэння сына з універсітэту імя Ф.Скарыны.
Рашэнне набыло юрыдычную моц, і цяпер Зміцер Жалезнічэнка павінен будзе служыць у войску паўтара года. Яго маці не збіраецца скарацца і звернецца з заявай у Вярхоўны суд і міжнародныя структуры.
Нагадаем, што летась у верасні выдатніка трэцяга курса матэматычнага факультэта З.Жалезнічэнку адлічылі нібыта за парушэнне правілаў унутранага працоўнага распарадку. Праваабаронцы перакананыя, што ўніверсітэт проста пазбавіўся ад дэмакратычнага грамадскага актывіста. Зміцер праз суд дамогся аднаўлення ў ВНУ. Але 22 студзеня яго адлічылі паўторна. А праз два дні хлопца тэрмінова прызвалі ў войска,
Отправить комментарий