Касі Салаўёвай далі 50 базавых велічыняў штрафу
04/09/2008 - 01:26 / ЕРБДэмакратычную актывістку Касю Салаўёву Полацкі суд пакараў штрафам у 50 базавых велічыняў (1 мільён 750 тыс рублёў, альбо 818 долараў) за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Па заканчэнні разгляду яе справы ў тым жа судзе пачалі судзіць Аляксея Янушэўскага, які ўдзельнічаў у акцыі падтрымкі Салаўёвай пад сценамі суда. Міліцыянты абвінавацілі яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве і склалі на яго пратакол паводле артыкула 23.34. Аляксею пагражае арышт ад 5 да 25 сутак. Летась ён быў пакараны за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі штрафам.
Отправить комментарий