Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Доводы, до которых человек додумывается сам, обычно убеждают его больше, нежели те, которые пришли в голову другим.
Блез Паcкаль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8
12 14 15
18 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

ЗША не скароцяць штат пасольства

04/07/2008 - 12:41 / Наша Ніва

Новае патрабаваньне Беларусі аб скарачэньні колькасьці амэрыканскіх супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Менску «неапраўданае і неправамернае». Пра гэта заявіў намесьнік прэс‑сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі 4 красавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне.

Т.Кейсі зазначыў, што раней ЗША згадзіліся ўдвая скараціць колькасьць супрацоўнікаў свайго пасольства, і Менск пакінулі 17 амэрыканскіх дыпляматаў

«Мы, безумоўна, будзем працягваць абмяркоўваць гэтую праблему зь беларускім урадам, але пакуль мне невядома пра нейкія нашы намеры скараціць яшчэ штат нашага пасольства», — сказаў прадстаўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама падкрэсьліў, што пасьля завяршэньня кансультацый пасол ЗША Карэн Сцюарт плянуе вярнуцца ў Беларусь.

Пра неабгрунтаванасьць патрабаваньня беларускага боку 3 красавіка заявіла кіраўнік дэлегацыі ЗША пры АБСЭ Джулія Фінлі, выступаючы на пасяджэньні Пастаяннага савету гэтай арганізацыі ў Вене (Аўстрыя).

31 сакавіка часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру была ўручана нота, у якой гаварылася, што Беларусь прыняла рашэньне аб дадатковым скарачэньні пэрсаналу свайго пасольства ў Вашынгтоне — «у сувязі зь неаднаразовай адмовай амэрыканскага боку адмяніць дадатковыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», а таксама з прычыны пасьлядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортваньне кантактаў зь беларускім бокам».

У адпаведнасьці з артыкулам 11 Венскай канвенцыі аб дыпляматычных зносінах МЗС Беларусі прапанавала амэрыканскаму боку скараціць пэрсанал пасольства ЗША ў Менску ў такой жа колькасьці і ў аналягічныя тэрміны.

31 сакавіка, пасьля апублікаваньня на афіцыйным сайце Мінфіну ЗША агляду і тлумачэньня да санкцый, уведзеных у лістападзе мінулага году ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», з Вашынгтону для кансультацый быў адкліканы пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па патрабаваньні беларускага боку Менск пакінула пасол ЗША Карэн Сьцюарт. Потым амэрыканскаму боку было рэкамэндавана скараціць колькасьць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амэрыканскае пасольства заявіла аб прыпыненьні афармленьня віз. 27 сакавіка Менск пакінулі яшчэ 17 амэрыканскіх дыпляматаў.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015