Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Когда государство начинает убивать, оно всегда называет себя Родиной.
А. Стриндберг
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Абаранімся разам!


04/07/2008 - 12:36

Ужо некалькі месяцаў у Гомлі дзейнічае Грамадзянская Ініцыятыва “Абаранімся разам!” – праваабарончы моладзевы праект Гомельскае арганізацыі РГМА “Грамадзянскі Форум”. Як абстаяць справы з правамі моладзі ў Беларусі й наколькі ўвогуле запатрабаваная дзейнасьць такога кшталту нам распавёў кіраўнік Ініцыятывы гомельскі актывіст Пётр Кузьняцоў.


- Першае, з чаго я б хацеў пачаць, гэта мая глыбокая ўпэўненасьць у тым, што мы зараз робім вельмі карысную справу дзеля ўсяго беларускага грамадства. Зьяўляючыся моладзевай арганізацыяй, мы, натуральна, засяроджваем сваю ўвагу на прававой працы менавіта з моладдзю. Наша дзейнасьць палягае, па-першае, у канкрэтнае дапамозе тым маладзёнам, чыі правы былі парушаныя дзяржавай. Па-другое, мы шмат увагі надаем інфармацыйнае працы з моладдзю, прапагандуючы каштоўнасьць правоў чалавека, значэньне павагі да іх з боку грамадзянаў і дзяржавы дзеля пабудовы сапраўднае дэмакратычнае й прававое дзяржавы.


Мы ўпэўненыя ў тым, што такія тэмы зараз неабходна падымаць найперш менавіта сярод моладзі. Бо сёньняшнія маладзёны належаць да таго пакаленьня, якія, колькі сябе памятаюць, жывуць пры цяперашніх парадках, пайшлі ў школу, скончылі яе, працягваюць навучаньне ці пайшлі на працу – ўсё пры сёньняшняй уладзе, якая, шчыра кажучы, ня вельмі паважае як самога чалавека, так і ягоныя натуральныя, Богам дадзеныя, правы. Таму, падкрэслю яшчэ раз: нашая дзейнасьць, па майму глыбокаму перакананьню, мае больш чым вялікае значэньне дзеля ўсяго нашага грамадства. Спадзяюся, што сваёй працай мы неяк спрыяем разьвіцьцю моладзі ў сучасным, гуманістычным, чалавекакаштоўнасным (калі можна так сказаць) накірунку.


- Вы казалі пра тое, што сёньняшняя моладзь, па сутнасьці, - пакаленьне, цалкам выхаванае цяперашняй уладай, якая ня вельмі паважна ставіцца да правоў чалавека й грамадзяніна. Так наколькі запатрабаваны ваш праваабарончы праект сёньняшнімі маладымі людзьмі? Ці зьвяртаюцца яны па дапамогу? Якія пытаньні дзеля сёньняшняе моладзі найбольш балючыя?


- Зьвяртаюцца й мы сапраўды запатрабаваныя. Прыкладна за паўгады ў большае ці меньшае ступені мы здолелі дапамагчы некалькім сотням маладых гамельчукоў. У дзяржаве, у якой закон існуе толькі на паперы, а насамрэч усю паўнату ўлады мае выканаўчая вертыкаль, гэта натуральна. Бо толькі моцны закон можа абараніць чалавека, у нас жа ўсё наадварот: закон слабы, а чыноўнікі – занадта моцныя. Да таго ж, паслугі адвакатаў, юрыдычных кансультацыяў каштуюць вельмі дорага. Таму, натуральна, людзі, сутыкаючыся з несправядлівасьцю ці адкрытым праізволам, роўна як і з проста цяжкімі жыцьцёвымі сытуацыямі, ідуць да нас. Калі, зразумела, пра нас ведаюць, бо мы працуем ва ўмовах інфармацыйнае ізаляцыі з боку СМІ.


Іншы бок праблемы палягае ў тым, што сучасная моладзь прыярытэтную ўвагу надае пытаньням сацыяльна-эконамічнага характару. Тэндэнцыя ў тым, што, дзякуючы выхываўчай сыстэме сучаснае беларускае дзяржавы, людзі не разумеюць, што дрэннае выкананьне сацыяльна-эканамічных правоў – гэта лягічны вынік татальнага парушэньня правоў грамадзянска-палітычных.


Як прыклад: спачатку часьцей за ўсё нам давадзілася адказваць на пытаньні наконт прымусовага разьмеркаваньня, першага месца працы й гэтак далей. Але зараз на першае месца выйшла іншае пытаньне. Пасьля адмены сацыяльных і льготаў шмат хто са сутдэнтаў апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. Натуральна, многія зь іх пачалі шукаць адказ на сваё пытаньне “як жыць далей” у палажэньнях аб адраснае сацыяльнае дапамозе. І тут, калі справа тычыцца тых студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах (то бок, фактычна, вядуць самастойную гаспадарку, ці зьяўляюцца асобнае сямьёй і маюць права на такую дапамогу), мы шмат ім дапамагаем.


- А ці робіце Вы штосьці каб у карані пераламіць тэндэнцыю, аб якой Вы ўзгадалі. Маю на ўвазе – засяродзіць увагу людзей у першую чаргу на грамадска-палітычных правах?


- Мы робім у гэтым накірунку ўсё, што можам у межах нашых сьціплых магчымасьцяў. У першую чаргу адзначу: кожны месяц мы праводзім дзеля маладзёнаў інфармацыйна-адукацыйныя сустрэчы, прысьвечаная менавіта грамадска-палітычнаму блёку правоў чалавека. Сустрэчы зьбіраюць з кожным разам усё большую колькасьць маладых удзельнікаў.
Аднак, мы добра разумеем, што ў сучасным беларускім грамадстве, пры існуючых парадках, нашыя высілкі ў гэтым накірунку – кропля ў моры. Тым ня меньш, вада нават камень точыць. І мы спадзяемся, што, з цягам часу, мабыць і доўгага, але ж – дакладна, працэс росту прававое культуры насельніцтва ў Беларусі спыніць будзе ўжо немагчыма. Тады мы будзем упэўненыя: зьяўляецца новая, сапраўды культурная, гуманістычная, прававая й дэмакратычная Беларусь!

Размову вёў Алесь Купцоў

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015