Гарадзенскіх гісторыкаў Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча выкінул
04/05/2008 - 17:44 / harodnia.com10 красавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 880-годдзю Гродна (якое, дарэчы, было ў мінулым годзе). Паколькі канферэнцыя фінансуецца гарвыканкамам, то складанне яе праграмы таксама праводзілася пад кантролем гарадскіх чыноўнікаў.
Першапачаткова з праграмы была выкінута большая частка пленарнага паседжання, тая, дзе пасля афіцыйных віншаванняў, ішлі навуковыя даклады. Пасля пад усціскам гарвыканкама з праграмы канферэнцыі наогул былі выкінуты імёны беларускіх даследчыкаў, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў справе абароны гістарычнага цэнтра Гродна: доктара гістарычных навук, былога прарэктара ГрДзУ А.Краўцэвіча (археолага, аўтара манаграфіі аб стварэнні ВКЛ, складальніка мапы археалагічнай ахоўнай зоны Гродна) і доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, аднаго з ініцыятараў спробы правесці гарадскі рэферэндум у справе пабудовы чацвёртага моста. Затое ганаровы даклад на канферэнцыі будзе чытаць адзін з галоўных “рэканструктараў” горада галоўны архітэктар горада Ул.Анісімаў.
Отправить комментарий