Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Честность - лучшая политика.
Английская пословица
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Псыхічна хворыя сэнатара Чаргінца


03/31/2008 - 02:43

Лічыцца, што 13 – нешчасьлівая лічба. Тым ня менш, бываюць рэдкія выключэньні. Ну, напрыклад, калі камусьці пашэнсьціла правесьці 13 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна, то, можа быць,будзе яму самае сапраўднае шчасьце. Ва ўсялякім разе, лёс быў літасьцівы ў гэты дзень у гэтым Богам абраным месцы, знходзячымся пад абаронай мясцовай Фэміды, да газэты “Новы час”, якая здолела-такі дачакацца разблякаваньня ўласнага рахунку пасьля ўсіх выплатаў сэнатару Мікалаю Чаргінцу.

Нагадаю, што дагэтуль Мікалай Чаргінец падаў у суд на рэдакцыю вышэй згаданай газэты з прычыны абразы ягонай годнасьці. Абраза была такой жорсткай (у артыкуле, у прыватнасьці, Мікалая Чаргінца абсалютна незаслужана, як на маю думку, абазвалі главой “правільнага Саюзу пісьменьнікаў”), што сэнатар ацаніў яе ў суму 500 мільёнаў з самай рэдакцыі й 100 мільёнаў з аўтара артыкула. Пад час распавяданьня аб сваіх невыносных маральных пакутах сэнатар прызнаўся, што мае высакародны намер ахвяраваць усе атрыманыя ў выніку перамогі (ніхто не сумняваўся, што суд стане на бок няшчаснага чыноўніка) над бессаромнай газэтай грошы на патрэбы псыхіятрычнай лякарні.

Выключна з нагоды пабачыць шчасьлівыя ўсьмешкі хворых, нарэшце атрымліваючых з рук Чаргінца гэтую баснаслоўную суму, сабраную, як кажуць “с мира по нитке”, я зайшла на асабісты сайт спадара Мікалая, па сумяшчальніцтву старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сабраньня Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы, а таксама, па таму ж сумяшчальніцтву, старшыні Камісіі па пытаньнях зьнешняй палітыкі Парляменцкага сабраньня Саюза Беларусі й Расеі (упасі Гасподзь ненарокам дапісаць слова “правільнага” Саюза Расеі й Беларусі – у жыцьцё не разьлічуся ) і, уявіце сабе, нічога не знайшла. Калі дакладней, то знайшла, фотаздымкі, дэманструючыя наведвальнікам шчасьлівыя ўсьмешкі самаго спадара Мікалая, сур’ёзныя твары вьетнамцаў, але нідзе не пабачыла шчасьлівых твараў псыхічна хворых. Што ж гэта атрымліваецца?

Ёсьць два варыянты: альбо паважаны сэнатар забыў разьлічыцца, альбо забыў адправаздачыцца перад народам. Я асабіста хутчэй схіляюся да апошняга. Ну ня мог Чаргінец пакінуць грошы сабе. Па-першае, у краіне няма ніякіх эканамічных перадумоў, каб чэснаму працоўнаму не хапала афіцыйнага заробку на пражыцьцё, а па-другое, я перакананая, што на вышэй згаданых пасадах заробкі не затрымліваюць. Іншымі словамі, спадар Мікалай, я ведаю, хто-хто, а вы-та незалежныя выданьні чытаце, таму зьвяртаюся да вас з просьбай: распавядзіце, як прайшла сустрэча ў псыхіятрычнай лякарні. І дайце парадавацца за хворых. У іх і так жыцьцё ня цукар. 

Вольга Куўшынава

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015