Акцыя ў падтрымку палітвязьняў на Кастрычніцкай плошчы
03/31/2008 - 01:32 / Радыё Свабода Сёньня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 18-й гадзіне адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці.
Ініцыятыву аб правядзеньні акцыі падтрымаў прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
А 18.10 каля трыццаці грамадзянаў утварылі ланцуг у цэнтры Кастрычніцкай плошчы ўздоўж праспэкту Незалежнасьці. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьня Аляксандра Казуліна, прадпрымальніка Віктара Калея і моладзевага актывіста Андрэя Кіма. Акцыя працягвалася прыкладна 20 хвілінаў.
У двары Палацу рэспублікі стаялі тры аўтазакі і некалькі міліцэйскіх машынаў. Міліцыянты сачылі за пікетоўцамі і вялі апэратыўныя відэаздымкі. Аднак удзельнікаў акцыі не чапалі.
Отправить комментарий