Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Избиратели должны помнить: в каждом человеке таится мошенник, но не в каждом мошеннике таится человек
В. Швебель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Беларусы Брытаніі адзначылі юбілей БНР у найлепшым гатэлі Лёндану

03/31/2008 - 01:28 / "Наша Ніва"
28 сакавіка з нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР адбыўся ўрачысты прыём ў прэстыжным лонданскім гатэлі “Мэрыёт”, побач з Брытанскім парламентам. Прыём зладжаны Згуртаваннем Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Ад імя ЗБВБ прысутных вітала старшыня Алена Міхалюк. Прысутнічалі беларусы не толькі з Лондана, але і бліжэйшых гарадоў. З вітальным словам да прысутных звярнуліся: старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла; былы амбасадар Брытаніі ў Мінску, сябар Беларусі Браян Бэнэт; былы палітвязень Андрэй Клімаў; паэт, сустаршыня Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР Генадзь Бураўкін; старшыня Рады “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская; старшыня Англа-беларускага таварыства Джэймс Дынглі. Вёў урачыстую імпрэзу сябра рады ЗБВБ Павел Шаўцоў. Агульным падарункам для ўсіх стала прэзентацыя музычнага альбому “Дзень Волі – 90 год”, запісаны Нінай Эванс і Сержуком Вінаградавым.
Як адзначыў прысутны на свяце айцец Сяргей Стасевіч, “для беларусаў дыяспары дзень 25 Сакавіка – вялікае свята, як нацыянальны дзень для іншых народаў, што жывуць у Брытаніі (напрыклад, як дзень Святога Патрыка для ірландцаў). І так было заўсёды. Вельмі шкада, што да сёння ў Беларусі Дзень Волі не свята, а супрацьстаянне. Веру ў тое, што сітуацыя ў хуткім часе зменіцца і на Радзіме”.
30 сакавіка беларусы сабраліся на святочнае набажэнства ў Беларускім культурна-рэлігійным цэнтры ў Паўночным Лондане. Набажэнства скончылася малітвай за беларускі народ, прачытанай айцом Аляксандрам Надсанам.
Пасля службы адбылася сустрэча з гасцямі з Беларусі. Мікола Пачкаеў, намеснік старшыні ЗБВБ, прывітаў прысутных, падкрэсліўшы вялікую ролю беларусаў замежжа ў захаванні ідэалаў 25 Сакавіка, а таксама выказаў удзячнасць за працу тым у Беларусі, хто падзяляе гэтыя ідэалы. Генадзь Бураўкін прачытаў новыя вершы, а таксама ўрывак з паэмы, прысвечанай Францішку Багушэвічу. Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская распавялі пра дзейнасць “ЗБС “Бацькаўшчына”. Захоплены вершамі Генадзя Бураўкіна, беларуска-цыганскі паэт з Лондана Вальдэмар Калінін прачытаў свой твор, прысвечаны Беларусі, на дзвюх мовах – беларускай і цыганскай. Хвалявалі прысутных розныя тэмы – і сітуацыя ў Беларусі, і перспектывы ўзаемаедносінаў Радзімы і беларусаў замежжа, і праблемы мовы, культуры, школьніцтва.
Працягам Дзён БНР у Лондане будзе сустрэча ў Беларускім доме, запланаваная на 1 красавіка 

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015