|
|
|
"МАЛАДЫ ФРОНТ vs Калякін"03/22/2008 - 14:45 / http://salihorsk.livejournal.com/42996.html "МАЛАДЫ ФРОНТ vs Калякін" у працяг тэмы, узьнятай Франакам Вячоркам. Рашэньне абгрунтавана насамперш маральнымі каштоўнасьцямі. Гэта ня толькі тычыцца партыі камуністаў, але нежаданьне быць хаўрусьнікамі палітычных маргіналаў, які вядуць гульні па-за грамадзтвам, выкарыстоўваючы слова "аб'яднаныя" у сваіх карысьлівых мэтах. Відавочна, што рашэньне прынята са спзьненьнем, бо пасьля выбарчае кампаніі,калі кааліцыя была дзеяздольнай, сёньняшні стан рэчаў сьведчыць, што АДС існуюць выключна як абрывіятура для напісаньня праектаў і наданьня статусу і палітычнай вагі пэўнаму колу асобаў. Мясцовыя кааліцыі фактычна не існуюць, палітычная рада не прымае рашэньняў. Прапанаваная заходнімі фундатарамі схема сустаршынства відавочна непразрыстая, нежыцьцяздольная і выкарыстоўваецца выключна як магчымасьць пазьбегнуць адказнасьці лідуючаму складу АДС. Лідары АДС ужо пасьпелі пракамэнтаваць рашэньне нашае арганізацыі. Рыторыка пра нежаданьне маладафронтаўцаў супрацоўнічаць з усімі палітычнымі сілам, зацікаўленымі ў пераменах - пустыя словы, бо супраца можа быць там, дзе ёсьць дзеяньне. Сытуацыя, дзе фармальна большасьць дэмакратычна-арыентаваных арганізацыяў аб'яднаныя выгодна сустаршыням, якія, як складаецца ўражаньне, наўпрост не зацікаўлены ў зьмене існага стану рэчаў. А што тычыцца партыі камуністаў, іхнага адмежаваньня ад гістарычнай спадчыны іхных папярэднікаў - пустыя словы. Прысутнасьць Калякіна на "беларускім тыдні" у Эўрапарлямэнце - чарговая спроба "засьвяціцца", як аднаму зь лідараў дэмакратычных сілаў і рэчаіснасьць сьведчыць пра слушнасьць маіх словаў: камуністы ніколі не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы Дня Волі, як і не ўдзельнічаюць сёлета. А пра пакаяньне, пра прынамсі прызнаньне гаварыць сёньня не даводзіцца, бо большасьць сябраў камуністычнай партыі падзяляюць ідэалягічныя догмы іхных папярэднікаў. Наконт Партыі БНФ, як ідэйнага паплечніка. Безумоўна, ёсьць сябры гэтай арганізацыі, якія насамрэч аддана і сумленна працуюць на карысьць адраджэнскай справы. Аднак, значная частка пераўтварылася ў кіраўнікоў рознага ўзроўню і займаецца "адпрацоўкай" заходніх грошаў, адмежаваўшыся ад актыўнае дзейнасьці, пераўтварыўшыся ў прыклады амаральнасьці ў беларускай палітыцы. Малады Фронт зьвяртаўся да Партыі БНФ з просьбаю прадаставіць нам памяшканьне, для правядзеньня Сойму. Кіраўніцтва Партыі пагадзілася, на платных умовах. Аднак, пасьля размовы з супрацоўнікамі "антынезалежніцкіх" сілаў, адмовіла. Я не зьбіраюся рабіць нейкія высновы, тым ня менш, дадам, што дэмакратычныя прафсаюзы без ваганьняў прадаставілі памяшканьне. Рашэньне пра выхад магло б нанесьці шкоду, калі АДС, як і лідары, былі вядомыя грамадзтву, ці прынамсі, спрабавалі зь ім кантактаваць. І для нас гэта пытаньне маральнае. Калякін,ягоная партыя ды АДС ня ёсьць для нас ворагамі, праблемамі. Мы маем уласнае бачыньне нашае дзейнасьці, у адрозьненьні ад старэйшых таварышаў. Ня маючы голаса, уплыву мы ня можам уплываць цяпер на рашэньні дэмакратычнага руху. Ня кажучы пра іх выканьне (раю паглядзець плян па сьвяткаваньню ўгодкаў БНР, значную частку мерапрыемстваў праігнаравалі). У такой сытуацыі, мы будзем прымаць іх самастойна. Я упэўнены, агульнай справе гэта не нашкодзіць. Мы прыкладзем усё намаганьні, каб пераўтварыць МФ у агульнанацыянальны рух моладзі, самастойны, уплывовы і зьядноўваючы нацыянальныя сілы. А наконт "сама-піяру" - 27 сакавіка ў Полацку адбудзецца судовы працэс. Гэтым разам судзяць маладафронтаўку Касю Салаўёву. Спадзяюся, з крытыкамі мы зможам там пабачыцца. Іван Шыла |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Глада
Калі ласка, панэ Шыла, калі пішаце "займаецца "адпрацоўкай" заходніх грошаў" прашу Вас уводзіць больш фактаў альбо канструяваць думку інак. Бо гэтакі стыль з большага ўсеж прыпамінае бальшавіцкую прапаганду (непадложанае абвінавачваньне). Згодзен з Вамі, што АДС не спраўляецца, але калі потым пішаце, што "Калякін,ягоная партыя ды АДС ня ёсьць для нас ворагамі, праблемамі. Мы маем уласнае бачыньне нашае дзейнасьці, у адрозьненьні ад старэйшых таварышаў." у гэта ня вельмі верыцца.
Спадзяюся, што МФ пойдзе далей за старэйшых палітыкаў у культыры рыторыцы.
Дзякўй.
Отправить комментарий