Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Каждый должен обладать мужеством отстаивать свои убеждения.
Александр Гумбольдт
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
24 25 26 27
28 29 30 31      

Салігорцы выйшлі на плошчу.


03/14/2008 - 02:39 / saligorsk.org

Некалькі дзён таму ў Салігорску на цэнтральную плошчу гораду вышлі каля 300 чалавек для ўдзелу ў сацыяльным мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый. Тым ня менш мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі, быў жорстка разагнаны міліцыянтамі. Дапамогу міліцыянтам аказваў адмыслова запрошаны на мерапрыемства менскі спэцназ.

Мітынг ставіў за мэту выказваньне нязгоды з палітыкай дабравольна-прымусовых збораў мясцовых уладаў на рамонт гораду да 50-гадовага юбілею, выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэст супраць адмены льготаў. Да мітынгу была адмыслова падрыхтаваная адпаведная рэзалюцыя, якая між іншым уключала патрабаваньне неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Мітынг пачаўся а 14-й, але ўжо праз 5 хвілін пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня, Генадзь Кудзелька. Пэнсіянеру Генадзю Кудзёльку пры затрыманьні стала кепска, і з пастарунку яго забрала «хуткая». У прыёмным пакоі паведамілі. што яго даставілі ў Старобінскую бальніцу (праблемы з сэрцам).

На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (Валабуева вызвалілі пасьля дачы тлумачэньняў).

Затрыманых непаўнагадовых вызвалілі празь некалькі гадзін. У ІЧУ (ізалятар часовага ўтрыманьня) зьмясьцілі Уладзіміра Шылу і Зьмітра Банько. Заўтра раніцай іх чакае суд.

“На дадзены момант невядома, што будзе са Зьмітром Банько і Уладзімерам Шылам, - кажа маладафронтавец Павал Батуеў. – Хутчэй за ўсё іх будуць афармляць у ізалятар, суд, пэўна, адбудзецца заўтра. Дакладнай інфармацыі нам не даюць, адно толькі, дазволілі аддаць перадачы”.

Павал Батуеў выступаў заяўніком мітынгу: “Пасьля сканчэньня акцыі мяне запрасілі на размову да начальніка міліцыі, які спэцыяльна прыехаў зь Менску на мітынг, і паведамілі, што нашым дзеяньням будзе дадзена прававая адзнака. Наўрад ці супраць мяне будзе штосьці прымацца зараз, але ня выключана, што сёньняшняя падзея будзе выкарыстоўвацца як падстава для арышту напярэдадні Дня Волі”.

 

 

 

 

 

 

 

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015