Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Мужество подвергается испытанию, когда мы в меньшинстве; терпимость - когда мы в большинстве.
Ралф Сокман
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Каліноўскі ў джынсах


02/22/2008 - 13:45

У Менску адбылася прэзентацыя кнігі Людмілы Асіпенкі і Катажыны Квяткоўскай “Кастусёў дзёньнік”. Кніга складаецца з 12 аповесцяў чатырнаццаці студэнтаў, вымушаных сёння навучацца ў Польшчы. Гэта “простыя чалавечыя гісторыі пра дзяцінства, захапленні, жыццёвы выбар, малыя і вялікія справы”.

Ідэя напісання кнігі паўстала ў ліпені 2006 года ў інтэрнаце “Бабілён”, дзе падчас падрыхтоўчых летніх курсаў жылі ўдзельнікі праграмы імені Кастуся Каліноўскага.

“З Касяй я пазнаёмілася ў Менску, падчас яе валантарыяту ў межах праграмы “Моладзь”, - распавядае Людміла Асіпенка пра сваю сяброўку і сааўтарку. Шмат што ў іх стасунках яна лічыць незвычайным і сімвалічным. Напрыклад, тое, што 14 сакавіка 2006 года Люду адлічылі з універсітэту, а ўначы з 14 на 15 сакавіка Касю не ўпусцілі ў Беларусь пасля паўгадовага побыту. Ёсць у іх і такая супольная рыса, як жаданне рабіць задуманае без залежнасці ад матэрыяльных абставін. “Кастусёў дзёньнік” – гэта некамерцыйны праект, кніга распаўсюджваецца бясплатна. За яе напісанне аўтаркі не атрымалі ніякіх ганарараў, рабілі таму, што справа іх захапіла.

Пра твор і яго герояў Людміла і Катажына гавораць: “Мы стараліся паказаць свет іх вачыма і назвалі кнігу дзённікам. Кніга збудаваная нелінейна, кожная гісторыя – гэта цэлы свет, самастойны, незалежны ад астатніх. Алё ёсць кропка, у якой усе гэтыя гісторыі перакрыжаваліся – праграма Каліноўскага. Таму і дзённік менавіта Кастусёў. Мы не будавалі схемаў, не малявалі шаблонаў. Хацелася пакінуць прастору для разважанняў. Спадзяёмся, што нам гэта ўдалося”.

Кніга складаецца з дзвюх частак. Адна з іх – на польскай мове, другая – на беларускай і рускай. Такое моўнае рашэнне аўтаркі называюць невыпадковым. “...нашая Беларусь – розная: стракатая, інтэлігентная тусовачная, etc. Каб рэалістычна паказаць сучасную беларускую моладзь у асобах нашых герояў, дзвюхмоўя не пазбегнуць” – упэўненыя Люда і Кася.
Падчас прэзентацыі кнігі ў Менску беларуская паэтка Валярына Кустава прачытала свой верш “Каліноўскі ў джынсах”, правёўшы паралель між смелым ваяром і Людмілай. Падабенства і сапраўды ёсць: у натхнёнасці, энергічнасці, мэтаскіраванасці. Маладая аўтарка і студэнтка мае яшчэ багата задумаў.

Аб прэзентацыі “Кастусёвага дзёньніка” і самой кнізе Людміла Асіпенка гаворыць: “Я пад вялікім уражаннем і ад прэзэнтацыі, і ад рэфлексіяў маіх сяброў і знаёмых на кнігу. Вельмі прыемна было бачыць светлыя твары тых, хто прыйшоў. Не менш расчулілі смскі ўначы ад дзяўчат з майго былога універсітэта, якія за гэты кароткі час праглынулі кнігу і нават плакалі. Для мяне вельмі важная МЕНАВІТА ІХ ацэнка і прызнанне. Бязмежна ўдзячная сяброўкам і сябрам, якія зрабілі неверагодную працу па падрыхтоўцы і арганізацыі самой прэзэнтацыі, а таксама гуртам, якія выступілі.

“Кастусёў дзеньнік” - наша з Касяй першая сур'ёзная праца і, натуральна, для нас гэта падзея. Вельмі цешыць, калі бачыш, што людзям цікава і патрэбна нашая кніга. Пра гэта сведчыць хаця б тое, што экземпляраў на ўсіх жадаючых атрымаць у падарунак кнігу не хапіла.”

Людміла і Катажына запрашаюць усіх, хто жадае пазнаёміцца з кнігай, завітаць на старонкі www.pk.pl i www.studium.uw.edu.pl, дзе выкладзены яе электронны варыянт.

Звесткі пра аўтарак:

Людміла Асіпенка
Вывучае культуразнаўства ў Варшаўскім універсітэце.
Выпускніца Беларускага Калегіума па спецыяльнасці журналістыка.
З 2004 года актыўна ўдзельнічае ў студэнцкім руху ў Беларусі.
У сакавіку 2006 года ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта РБ па палітычных матывах адлічана з БДПУ імя Максіма Танка.

Катажына Квяткоўска
Вывучае міжнародныя стасункі (спецыяльнасць усходазнаўства) ва Універсітэце імені Адама Міцкевіча ў Познані і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце.
Часта бывала ў Беларусі: праходзіла стажыроўкі ў Беларускім інстытуце правазнаўства ў Менску, супрацоўнічала ў межах еўрапейскага валантарыяту з незалежнымі моладзевымі арганізацыямі.
У сакавіку 2006 года як міжанроднаму назіральніку АБСЕ ёй адмовілі ў наведванні Беларусі.

Стыпендыяльная праграма імені Кастуся Каліноўскага была падпісана 30 сакавіка 2006 года прэм’ер-міністрам Польшчы Казімірам Марцінкевічам і лідэрам блоку дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама прадстаўнікамі Канферэнцыі рэктараў польскіх ВНУ і Канферэнцыі рэктараў польскіх універсітэтаў. Каардынуецца аддзелам Праграмы пры Студыуме Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта.
Першапачаткова праграма прызначалася для студэнтаў, адлічаных з беларускіх універсітэтаў, пасля пашырылася на асобаў, якія па палітычных матывах не могуць вучыцца ў Беларусі.

Падрыхтавана з дапамогай матэрыялаў кнігі “Кастусёў дзёньнік”.

Дар’я ГАРОШКА

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015