Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Усялякая пакута ёсьць ні што іншае, як нявыкананае і прыпыненае хаценьне.
Артур Шопэнгаўэр
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8
12 14 15
18 24
27 28 29 30 31

Польскія мытнікі паралізавалі Ўсходнюю Эўропу

01/29/2008 - 04:42 / Наша Ніва

Польская мытня працягвае страйк. У знак пратэсту кіроўцы трэйлераў заблякавалі дарогі на мяжы, утварыліся 30-кілямэтровыя чэргі. Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск расьпісаўся ў сваім бясьсільлі. Калі да ранку сытуацыя ня выправіцца, кіроўцы пагражаюць заблякаваць пад'езды да Варшавы.

Праблемы на беларуска-польскай мяжы пачаліся раніцай 25 студзеня. Польскія мытнікі пашырылі сюды распачаты раней на мяжы з Украінай страйк. Яны выставілі Міністэрству фінансаў Польшчы патрабаваньне — павышэньне заробку на 1.500 польскіх злотых ($600). Міністэрства пагадзілася толькі на 500 злотых ($200) у месяц.

Ад пачатку страйку праз мяжу без праблемаў прапускаўся толькі пасажырскі, турыстычны і дыпляматычны транспарт, а таксама аўто, што перавозяць небясьпечныя грузы, альбо тавар, што хутка псуецца. Не ўзьнікала пакуль праблемаў з чыгуначным транспартам. Грузавыя пункты пропуску, напрыклад «Казловічы», спынілі працу ўвогуле. Абодва бакі рэкамэндавалі сваім грамадзянам устрымацца ад паездак за мяжу. Нейкі час назіралася актывізацыя на беларуска-літоўскай мяжы. Аднак спроба Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі пераарыентаваць грузавыя плыні на беларуска-літоўскую мяжу ня мелі вялікага посьпеху, бо такі шлях стварае значныя праблемы з афармленьнем транспартных дакумэнтаў — неабходна атрымліваць спэцыяльныя дазволы на перамяшчэньне тавараў і транспартных сродкаў праз тэрыторыі так званых трэціх транзытных краінаў.

28 студзеня сытуацыя на польска-беларускай мяжы значна пагоршылася. У прэсе зьявіліся паведамленьні пра пагаршэньне санітарных умоваў. Цярпеньне кіроўцаў і жыхароў прыгранічных гарадоў на зыхлдзе.

У экстраным парадку сюды наведаўся прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. У Белай Падляскай ён меў перамовы з кіраўнікамі польскіх мытных службаў. Як паведамляе польская газэта «Дзеньнік», прэм’ер назваў сытуацыю вельмі складанай і дадаў, што зацягваньне канфлікту зашкодзіць усім. Па яго словах, пратэст мытнікаў ня ёсьць фармальным страйкам, бо яны папросту не выходзяць на працу, бяруць адгулы ці бальнічныя. Старшыня польскага ўраду зноў прапанаваў мытнікам падвышэньне заробку на 500 злотых, а таксама паабяцаў хуткія зьмены ў заканадаўстве. У прыватнасьці, за звышурочную працу цяпер будуць плаціць, а ня толькі даваць адгулы. Прэм’ер паабяцаў таксама, што мытнікі ня будуць пакараныя за наступствы акцыі пратэсту. "Прымусіць мытнікаў працаваць я не магу", - расьпісаўся ў сваім бясьсільлі прэм'ер.

Тым часам паводле ацэнкі экспэртаў, адзін дзень прастою трэйлера на мяжы абыходзіцца ўладальніку машыны ў 1.500 польскіх злотых. Беларускі бок ацэньвае страты бюджэту ад прастойваньня грузавых аўто на мяжы ў некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў.

У панядзелак польскія ўлады здолелі адгаварыць кіроўцаў грузавікоў ад блякады Варшавы ды іншых буйных гарадоў. Аднак віце-прэм’ер Гжэгаж Схетына атрымаў ад іх ультыматум — сытуацыя мусіць быць вырашаная да наступнай раніцы. Тым ня менш, віцэ-прэм’ер выказаў надзею, што прапановы Дональда Туска ўрэшце задаволяць страйкоўцаў і сытуацыя на мяжы выправіцца.

Таксама ў панядзелак у Берасьці адбылася ініцыяваная старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігарам Рачкоўскім сустрэча прадстаўнікоў памежных ведамстваў абедзьвюх краінаў. Памежнікаў найперш цікавілі пытаньні пераадоленьня наступстваў страйку. Беларускія памежнікі рыхтуюцца да істотнага павелічэньня пасажырапатоку з Польшчы пасьля таго, як польскія мытнікі спыняць забастоўку. Яны рыхтуюцца павялічаць колькасьць каналаў пропуску і будуць выкарыстоўваць мабільнае абсталяваньне для афармленьня грамадзянаў, якія перасякаюць мяжу.

Тым часам у Польшчы сытуацыяй вакол страйку мытнікаў скарысталіся супернікі дзеючага прэм’ер-міністра. Прадстаўнік партыі «Права і Справядлівасьць» («Prawo i Sprawiedliwość») Яхім Брудзінскі заявіў, што пратэст мытнікаў стаў вынікам некампэтэнтнасьці Дональда Туска і дзеючых міністраў. Кіраўнік Саюзу дэмакратычнай лявіцы (SLD) Гжэгаж Наперальскі зьвінаваціў урад Туска ў парушэньні перадвыбарчых абяцаньняў і няздольнасьці дзейнічаць у крызісных сытуацыях.

На інтэрнэт-форумах польскіх сайтаў часта сустракаюцца меркаваньні, што сытуацыя з польскімі мытнікамі мае падвойнае дно і выразную палітычную афарбоўку. “Польскія мэдыкі і мытнікі адносяцца да аднаго з самых карумпаваных сэгмэнтаў польскага рынку працы і іхнія акцыі пратэсту маюць надта дзіўную прывязку да абвастрэньня антыкарупцыйных акцыяў”, – піша адзін з чытачоў “Дзеньніка”. Іншы наведнік сайту выказваецца пра выкарыстаньне страйкаў палітычнымі сіламі для аслабленьня апанэнтаў. Варта нагадаць, што забастоўцы мытнікаў папярэднічалі акцыі пратэсту польскіх мэдыкаў і настаўнікаў, якія таксама патрабавалі павышэньня заробкаў.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015