Ператрус на офісе гродзенскай суполкі партыі АГП
01/26/2008 - 20:49 / Радыё РацыяСёння раніцай на рынку “Паўднёвы” быў затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Ларын, у якога супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў горада распачаць з 1 лютага страйк і правесці мітынг пратэсту 18 лютага на плошчы Леніна.
Пасля канфіскацыі ўлётак паводле ордэра быў праведзены ператрус на гродзенскім офісе партыі АГП, у выніку якога міліцыянты канфіскавалі камп’ютэр, ксеракс і некалькі тысяч апазіцыйных газет.
Кіраўнік гродзенскай суполкі АГП Юрый Істомін лічыць, што ператрус звязаны з актыўнай дзейнасцю партыі ў арганізацыі акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Ён не выключае, што супраць актывістаў можа быць узбуджана крымінальная справа.
Отправить комментарий