Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Я конечно, презираю Отечество мое с головы до ног - но мне досадно, если иностранец разделяет со мной это чувство.
А.С.Пушкин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
24 25 26 27
28 29 30 31      

Мексіканская журналістка звольнена за свае крытычныя погляды


01/18/2008 - 16:02 / Паводле le monde.fr

2008 год кепска пачаўся для свабоды слова ў Мексіцы. Адна з найбольш уплывовых журналістак краіны, Кармэн Арыстэгі вымушана была адмовіцца ад уласнага праэкту ранешняга агляду на прыватным мексіканскім радыё “W”. Яе крытычны стыль палічылі несумяшчальным з “новай рэдакцыйнай палітыкай”.

Доля радыё “W”, дзе Кармэн працавала цягам апошніх 5 год, прыналежыць мексіканскай групе Televisa, якая вырабляе 80% ад агульнага аб’ёму тэле- й радыёпрадукцыі ў Мексіцы, гішпанскай Prisa, уладальніцы штотыднёвіка “El Pais”, а таксама выдавецкай групе Santillana. У афіцыяльным камуніке, апублікаваным з нагоды звальненьня журналісткі, непрацяг кантракту, тэрмін дзеяньня якога скончваецца 5-га студзеня, тлумачыцца нежаданьнем спадарыні Арыстэгі арганічна працаваць “у адной камандзе й згодна з правіламі на разнастайную інфармацыю”.

Такая аргументацыя падаецца мала пераканаўчай для шматлкіх мексіканскіх назіральнікаў, занепакоеных мэтанакіраваным звальненьнем тэле- й радыёжурналістаў, чые погляды па свабоду слова не супадаюць з тымі ж поглядамі медыя-магнатаў. Каля шасьці месяцаў таму краіну шакавала звальненьне легендарнага піянера крытычнага мексіканскага агляду Хосэ Гіцьераса Віва, які тады стаўся ахвярай так званага “эканамічнага байкоту”. Звольнены сп.Гіцьерас Віва быў з прычыны сваіх адкрытых сымпатыяў да лідэра левых Андрэса Мануэля Лопэса Абрадора.

Варта будзе таксама прыгадаць, што радыёагляд, які прадстаўляла спадарыня Арыстэгі – з панядзелка па пятніцу - з шасьці гадзін да дзесяці гадзін раніцы – быў цалкам акупляльным камэрцыйным праэктам. Больш таго, ён прыносіў радыё “W” асноўную частку даходаў за кошт рэклямы. Такі камэрцыйны посьпех сярод рэклямадаўцаў тлумачыўся вялікай аўдыторыяй слухачоў. Напрацягу апошніх двух год яе праграма да таго ж была вельмі запатрабавана палітычнымі й грамадзкімі дзеячамі, што такім чынам атрымлівалі доступ да шырокай аўдыторыі. Слухачы, ў сваю чаргу, маглі “зь першых вуснаў” атрымаць адказы на самыя злобадзённыя пытаньні.
20 гадзін радыё на тыдзень

У пятніцу 4 студзеня, на разьвітальнай перадачы са сваімі радыёслухачамі, Кармэн Арыстэгі прадставіла найбольш запамінальныя урыўкі зь перадач апошніх двух год: радыёперадача з запісам тэлефоннай перамовы паміж губернатарам Пуэбла й адным прадпрымальнікам, што выявіў змову супраць журналісткі Лідзіі Кахо, вядомай выкрывальніцы сеткі дзіцячай парнаграфіі; барацьбу меркаваньняў вакол прэзідэнцкіх выбараў у чэрвені 2006 года; прагучалі таксама ўрыўкі з гучнай справы супраць архіепікапа Мексікі й кардынала Норбэрто Рывэры, абвінавачваемых у выкрыцьці сьвятароў – педафілаў.

Гэтыя дваццаць гадзін штотыднёвых праграм, транслюемых на нацыянальным узроўні, надалі сп. Кармэн Арыстэгі такі грамадзкі аўтарытэт, які немагчыма параўнаць ні зь якай друкаванай перыёдыкай, што паводле словаў мексіканскага палітоляга Серхіо Агуайо, у краіне чытае хіба што 10 % насельніцтва. Аднак у выніку сваёй пасьпяховай прафэсыйнай дзейнасьці, журналістка нажыла моцных ворагаў, у прыватнасьці вышэйзгаданую групу Televisa, што не даравала Арыстэгі падтрымку выбарчай рэформы у 2007-ым, па выніках якой медыйныя карпарацыі пазбаўляліся даходаў ад палітычных анонсаў.

Паводле Хорхе Зэпеда, рэдактара штотыднёвіка “El Universal”, яна таксама сталася ахвярай гішпанскай Prisa, якая рызыкнула пазбавіцца такой папулярнай радыёперадачы, але захаваць у доўгатэрміновай перспектыве ўплыў на падзеі ў ключавой краіне Лацінскай Амэрыкі. Расчараваньне накірункам палітыкі гішпанскага медыя, паводле меркаваньня назіральнікаў, закране непасрэдным чынам стаўленьне мексіканцаў да самой Гішпаніі як гаранта мясцовай дэмакратыі. “Гэта дэманструе аўтарытарны характар медыятыўных структур (у Мексіцы) і ва ўсім астатнім сьвеце”, - сьцьвярджае Хавіер Коррал, экс-сэнатар Партыі нацыянальнага ўдзелу (PAN) . Палітоляг Серхіо Агуайо дадае сваю заклапочанасьць у сувязі з такім звальненьнем: “Калі левыя, што складаюць 30% ад усяго электарату, ня знойдуць у СМІ годнага выразьніка сваіх меркаваньняў, то гэта абяцае спарадзіць небясьпечную крыніцу магчымай грамадзкай нестабільнасьці ў будучыні”.

Вольга Лісічонак

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015