У кватэру да актывісткі моладзі БНФ прыйшлі супрацоўнікі міліцыі
01/15/2008 - 23:31 / Прэс-група Партыі БНФЗараз каля кватэры Юліі Сіўцовай, актывісткі моладзі БНФ, знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі. Яны патрабуюць, каб яна адчыніла сваю кватэру і патрабуюць выйсьці і паразмаўляць, яны не кажуць, якая мэта візіта, але актывістка думае, што падставай можа быць яе ўдзел у акцыі 10 студзеня. Па яе словах на вуліцы знаходзяцца таксама супрацоўнікі КДБ. Юлія Сіўцова жыве ў Менску на вуліцы Гарэцкага, дом 17, кватэра 81.
Отправить комментарий