Хутка магілеўскія сацыял-дэмакраты і камуністы застануцца без даху
12/30/2007 - 03:07 / Радыё РацыяБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя камуністаў Беларуская не змаглі прадоўжыць дзеянне дагавораў арэнды памяшканняў для сваіх рэгіянальных арганізацый у Магілёве.
Паводле інфармацыі прэс-службы БСДП (Г), у гэтым жа будынку па вуліцы Ленінскай знаходзіцца офіс абласнога аддзялення Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Тэрмін дзеяння дагавора арэнды прадоўжаны да 1 мая 2008 года.
"Улада рыхтуецца да выбараў. Яна хоча пазбавіць партыі магчымасці мець свае легальныя пляцоўкі ў горадзе і Магілёўскай вобласці, дзе маглі б працаваць выбарчыя штабы і збірацца партыйцы", — прыводзіць прэс-служба БСДП (Г) словы сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган.
На думку намесніка старшыні АГП Ігара Шынкарыка, нежаданне арэндадаўца прадоўжыць дзеянне дагавораў да канца года сведчыць аб тым, што парламенцкія выбары пройдуць восенню.
Отправить комментарий