У Курапатах прайшла акцыя памяці
12/30/2007 - 02:52 / Радыё РацыяВа ўрочышчы Курапаты пад Мінскам прадстаўнікі грамадскага камітэту па ушанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў усклалі сёння кветкі і запалілі свечкі ў памяць тысячаў забітых тут беларускіх грамадзянаў.
Некалькі дзесяткаў чалавек праспявалі рэлігійны гімн-малітву на словы Ларысы Геніюш “Магутны Божа”.
Адметна, што жалобнае мерапрыемства ў Курапатах праводзілася ў гэтым годзе ўжо ў 12-ы раз і стала своеасаблівым завяршэннем абвешчанага ў студзені Года памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Отправить комментарий