Праваабаронцы і дэмакраты абмеркавалі сытуацыю са свабодай сумленьн
11/28/2007 - 23:23 / "Радые Свабода"28 лістапада ва ўправе БНФ адбыўся круглы стол “Свабода сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі”. Уступнае слова прамаўляў адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху Аляксандар Мілінкевіч.
З дакладам “Праблемы прававога рэгуляваньня і правапрымяняльнай практыкі ў галіне права на свабоду сумленьня ў Беларусі” выступіла юрыст, праваабаронца Д.Шаўцова.
Прадстаўнік каардынацыйнага цэнтру Кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня ў Беларусі Сяргей Луканін зрабіў даклад “Мэтады барацьбы за свае правы”.
У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных цэркваў, рэпрэсаваных за веру: Георгі Вязоўскі (царква “Запавет Хрыста”), Антоні Бокун (царква “Ян Прадвесьнік”), а таксама дэмакратычныя актывісты Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Валянціна Трыгубовіч, праваабаронцы Марыя Савушкіна, Алег Гулак.
Удзельнікі прынялі зварот да Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь — яны адзначаюць, што дзейны Закон “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях” і шэраг іншых нарматыўных актаў супярэчаць Канстытуцыі.
На паседжаньні круглага стала прысутнічала надзвычайны і паўнамоцны пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт.
Отправить комментарий