Новая крымінальная справа супраць актывісткі “Маладога фронту”
11/28/2007 - 23:11 / "Радые Свабода"Супрацоўнікі Полацкай пракуратуры распачалі крымінальную справу супраць студэнткі гістарычна-філязофскага факультэту Полацкага ўнівэрсытэту Кацярыны Салаўёвай.
Дзяўчыну падазраюць у парушэньні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – зьнявага дзяржаўных сымбаляў і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Падставай для першай справы стала нядаўняя акцыя студэнцкай моладзі ў Полацку. Тады на сьцяне гарвыканкаму зьявіўся надпіс: “Нас не спыніць!”, а недалёка ад гэтага месца на будынку пракуратуры былі прымацаваныя рэшткі дзяржаўнага сьцяга пасьля таго, як яго сарвалі і падпалілі.
Кацярыну спачатку дапыталі ў міліцыі, а потым адвезьлі ў студэнцкі інтэрнат і там правялі ператрус.
Супрацоўнікі КДБ і пракуратуры забралі інфармацыйныя матэрыялы і ўсе носьбіты інфармацыі. Пасьля ператрусу Кацярыну прывезьлі зноў на допыт у пракуратуру.
Отправить комментарий