"Здраднікі?" - стаўленне беларускіх рок-музыкаў
11/26/2007 - 13:45
Лявон Вольскі
Даўно не бачыў такіх эмоцыяў у нэце. Прычым, з нагоды чаго? Некалькі музыкаў згадзіліся пайсьці на прыём да чыноўніка. І схадзілі. Музыкі гэтыя маглі дамовіцца і нічога не казаць журналістам. Наогул, пра гэты нядоўгі час, праведзены ў адміністрацыі, мог ніхто ня ведаць. Дык не. Усё шчыра распавялі, некаторыя штосьці паблыталі ад залішніх эмоцыяў, ну, людзі імпульсыўныя, што зробіш.
І пачалося! І.Халіп напісала па гарачых сьлядах артыкул. У ім сьцьвярджае, што музыканьцікаў запрашалі на мітынгі, проста з чыстага альтруізму, каб даць ім, бедным і няшчасным, хоць нейкую пляцоўку, бо ў КЗ і іншыя залі не пускаюць.
Маладыя змагары прапануюць прыйсьці на будучы (напрыклад, у той жа КЗ)канцэрт шматлікім натоўпам, пракрычэць “ганьба!” і прыгожа сыйсьці.
Ну, і іншыя рэчы – выкідаюць кампакты, сьціраюць песьні зь вінчэстэраў…
Карацей, зараз будзе забарона зь іншага боку?
А дзе ж былі маладыя змагары цягам гэтых трох гадоў? Чаму ніхто ня зладзіў пікету перад выканкамам, які не давал дазволу на правядзеньне канцэртаў? Чаму не было нават ідэі мітынгу ў падтрымку забароненых музыкаў? Іх жа і забаранілі пасьля ўдзелу ў мітынгу? Чаму з гэтае праблемы не разьдзьмулі шум на ўвесь сьвет? Трэба было чакаць ініцыятывы ад Эўразьвязу?
Хлопчыкі з БНФ хадзілі, зьбіралі подпісы… Ужо за гэта дзякую. Але ці надта дзейсна гэта – у нашай краіне зьбіраць за кагосьці подпісы?
Я, па-шчырасьці, чакаў грамадзкага й моладзевага абурэньня, нейкіх актыўных дзеяньняў. Нуль. Паша Кашырын зь юрыстам цягаўся дзень за днём да Аньціповіча ў гастрольны адзьдзел… Дазвольце канцэрт “Крамы”! Безвынікова. Рэакцыя ў сеціве (ня тое, што зараз!) мінімальная…
І болей за ўсё нэрвавала, што не даказаць гэтую забарону. Хітра, цынічна. Патэлефанавалі дырэктару клюбу: “Хочаш быць дырэктарам? Канцэрт ня мусіць быць”. Адмянілі.
Самае брыдкае – уражаньне, што ўсё гэта ўсіх задавальняла. Як задавальняе ўсіх (і Захад) цяперашняя сытуацыя ў краіне. Вось яны – чыстыя, сьветлыя нашыя забароненыя музыкі. Нашае сумленьне. Сядзяць без канцэртаў. Затое не заплямілі сябе супрацай.
Пачакайце, дык мы ж тры гады таму былі на БТ і ОНТ, і на дзяржрадыё. Значыцца, ужо заплямілі? Ці як? А наогул, правядзеньне канцэрту ў Палацы рэспублікі - гэта нармальна? Ці лепей да гэтага будынку і блізка не падыходзіць? А КЗ “Мінск”? Таксама цалкам дзяржаўная, уладная заля.
 |
Варашкевічу 47. Тры гады без канцэртаў. Перажывае, а як жа ж! Кулінковічу адмянілі прэзэнтацыю “Штазі”. Шок, стрэс. Тут яшчэ лайном паліваюць у нэце… |
 |
Добра быць прафэсійным змагаром. А заадно працаваць праграмэрам. Ці рэклямістам. Удзень папрацаваў у офісе, увечары – змагаесься ў нэце, выкідаеш у сьметніцу дыскі прадажных музыканьцікаў. Дык вы лепей вазьміце дазвол на правядзеньне пікету на Бангалёры і спаліце там дыскі. Будзе болей помпы і розгаласу. Насамрэч! Вось гэта пратэст!
Адмыслова заўжды стараюся нічога кепскага не казаць пра апазыцыю. Проста не ствараць лішні прэцэдэнт. У аднабаковым парадку. Апазыцыйная прэса зь любой нагоды нас, музыкаў, крытыкуе й падначвае. Вось Халіп… Цяжка было пачакаць, пакуль ня ўлягуцца эмоцыі? Пляцоўку нам давалі для выступаў? Давайце шчыра: зусім зь іншае нагоды нас туды, на мітынгі запрашалі і запрашаюць. Зь якой? Ня будзем ствараць прэцэдэнт…
Каб не прызвычаіўся я да наездаў у сеціве, дык кінуў бы гэта ўсё на халеру! Паехаў у іншую краіну, дзе мяне з задавальненьнем прымуць, ці ў вёску, ці яшчэ куды…
Варашкевічу 47. Тры гады без канцэртаў. Перажывае, а як жа ж! Кулінковічу адмянілі прэзэнтацыю “Штазі”. Шок, стрэс. Тут яшчэ лайном паліваюць у нэце… На Сашу цяжка глядзець.
Халіп: “абыйдземся на сваіх мітынгах бяз вашых песень”. А зь якімі застанецеся? Са сваімі?
Вычварнае грамакзтва. Палярызацыя. Ніхто нікога ня слухае. Ня ўмеюць дамаўляцца. Дзейнічаюць аднымі з апанэнтамі ад улады мэтадамі. Лаюцца, б’юцца…
Калі палітыкі пісалі лісты да Пяткевіч і праводзілі супольныя зь дзяржавай акцыі (не заўважаныя дзяржавай) “За Беларусь! За Свабоду!”, змагары не крычэлі “Ганьба!” Яны абклейвалі стыкерамі з гэтымі лёзунгамі дзьверы пад’ездаў. А тут – бачыце! – музыкі пайшлі ў адміністрацыю. Дамаўляцца. І там недзе ціха прадалі радзіму, а зараз ціхараць гэтыя свае дамовы.
Ніколі мы нікому нічога не абяцалі. Ані ўладзе, ані апазыцыі, ані цывілізаванай Эўропе. “N.R.M.выехалі толькі на пратэсьце”… Трызьненьне. У нас шмат фанаў, якія не разумеюць тэкстаў песень. У розных краінах, паверце.
А цяпер можна спакойна выкінуць у фортку нашыя дыскі. Хтосьці там, унізе, іх падыме.
Ігар Варашкевіч
А калі б мы прынесьлі з сабою каністру бэньзіна і падпалілі сябе у кабінеце Праляскоўскага, гэта б было добра?
Гэта б быў акт самаахвяравання?...
Напэўна трэба было так і зрабіць. Каб нас не палівалі брудам людзі якія "бьюцца" за свабоду седзячы у сваіх офісах і атрымліваючы за гэта грошы.
Людзі, якія не могуць вывесці на вуліцу 100 000 чалавек злуюцца і хочуць з нас зараз зрабіць крайніх.
Брыдка гэта ўсе.
Брыдка чытаць артыкул Халіп, брыдка чытаць камент Касі Камоцкай, якая ўжо шмат гадоў нічога не робіць як музыкант.
http://www.belpa.org/news/10457/
http://charter97.org/be/news/2007/11/22/1781/
І яшчэ, наконт нашых бясконцых замежных гастроляў і радыё эфіраў, пра якія кажа Халіп - у КРАМЫ няма канцэртаў ні у Беларусі, ні за мяжой, а песьні можна пачуць толькі на аутарадыё. Ну а альбомы мы выпускаем раз у 3-4 гады. Таму што на гэта патрэбны сродкі якіх у нас няма і якія ідуць на розныя палітычныя акцыі, а не на музыку.
А наконт "жратвы", дык мы самі можам купіць яе сабе. А калі вы хочаце паглядзець і пацікавіцца маім уласным жыццем і становішчам запрашаю у госці.
 |
А наконт "жратвы", дык мы самі можам купіць яе сабе. |
 |
І яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што мы нікому не здрадзілі.
І нікому нічога не абяцалі.
Я вельмі здзіулены тым, як легка людзі утапталі нас у бруд. Не пытаючыся разабрацца, што есць прауда, а што не.
п.с. я салідарны з Лявонам Вольскім, які спытаў дзе былі тыя змагары з мітынгамі і пікетамі, калі нас ўвогуле забаранілі,калі канкрэтна КРАМА не магла зрабіць вясною прэзэнтацыю новага альбому.
І яшчэ, "сапраудныя змагары за свабоду", пакуль мы будзем хлусіць адзін на аднаго, не бачыць рэальнасць і існаваць як павукі у слоіку, ніякай незалежнасьці небудзе. І памрэм мы асобна. Кожны са сваей свабодай у сэрдцы. Дзіка тупаааааа ўсё гэта!
п.с. я салідарны з Лявонам Вольскім, які спытаў дзе былі тыя змагары з мітынгамі і пікетамі, калі нас ўвогуле забаранілі,калі канкрэтна КРАМА не магла зрабіць вясною прэзэнтацыю новага альбому.
І яшчэ, "сапраудныя змагары за свабоду", пакуль мы будзем хлусіць адзін на аднаго, не бачыць рэальнасць і існаваць як павукі у слоіку, ніякай незалежнасьці небудзе. І памрэм мы асобна. Кожны са сваей свабодай у сэрдцы. Дзіка тупаааааа ўсё гэта!
Думаю у групп
Думаю у групп все же есть 1 общая проблема - им был заказан путь на белорусские концертные площадки и клубы. А без этого взрослым музыкантам очень сложно жить. Думаю поэтому они решили воспользоваться этим шансом. Возможно сейчас они получат зеленый свет, а может их просто используют в пропагандистских целях обе стороны и оппозиция, и власть, что было бы грустно конечно.
Основная проблема ситуации на мой взгляд - это завышенные ожидания по отношению к этим конкретным группам и музыкантам со стороны оппозиционного сообщества, построенное на их мифологизации. Ну например, Н.Р.М. - сцяг супрацiву и все такое, и многие из нас в это же верили. И тут такой финал - сцяг сдан в администрацию Олегу Пролесковскому.. Но музыканты ведь тоже люди и хотят играть...
И их проблема только их честность и наивность. Ладно Лебедько, Вечерко, Ивашкевич и прочие политики - они достаточно хитры чтобы подобные походы - диалог с властью так сказать не светить, а музыканты люди честные и открытые и реально не думали что дело будет иметь такой эффект. Поэтому не стоит их мурыжить всенм этим, просто принять как факт. Люди сделали то что они сделали, это был их выбор. Играть от этого они хуже не станут, а мифам все равно конгда-нибудь пора развеятся.
Ув. Лявон ды Игар, Не могли бы ответ
1. Кто был инициатором встречи с администрацией, Вы или она?
2. Имели ли Вы цель, которую рассчитывали достигнуть, в чем она, достигнута ли она?
3. Я представитель технической профессии, поэтому заранее извиняюсь, если вопрос прозвучит прямолинейно. Я искренне хотел бы понять. Может ли у представляемых 4-х групп быть и есть одна принципиальная общая проблема? Действительно ли она может быть разрулена административно (== политически!!!)?
Удачи вам,
Василь
Отправить комментарий