Управа Партыі БНФ асудзіла дзеяньні тых, хто зганьбіў газэту "Товарищ"
11/05/2007 - 22:37Сёньня, 5 лістапада, управа Партыі БНФ выказала асуджэньне дзеяньняў невядомых асобаў, якія зганьбілі газэту "Товарищ" падчас правядзеньня Грамадзянскага форуму "У будучыню без камунізму".
Нагадаем, тады шлях ад увахода ў памяшканьне ўправы БНФ да залі паседжаньняў, дзе адбываўся форум, быў укладзены асобнікамі газэты "Товарищ", заснаванай Партыяй Камуністаў Беларускай.
Управа Партыі БНФ выказвае удзячнасьць рэдакцыі газэты "Товарищ" за магчымасьць распаўсюджваць газэту і выказвае ўпэўненасьць у тым, што падобныя інцыдэнты ў будучыні не паўтарацца.
Отправить комментарий