Баранавіцкаму творчаму аб'яднанню “Святліца” не дазволілі збірацца
10/25/2007 - 23:52З адкрытым лістом да старшыні баранавіцкага гарвыканкаму звярнуліся сябры мясцовага творчага згуртавання “Святліца”, якім не дазволілі карыстацца памяшканнямі гарадскога Дому культуры.
Кіраўніцтва ўстановы паведаміла, што без дазволу гарвыканкаму гэтую праблему вырашыць немагчыма. Толькі пры ўмове арэнды і аплаты (раней сябры “Святліцы”, якая існуе ўжо 10 гадоў, збіраліся ў яго памяшканнях бясплатна).
Між тым, як гаворыцца ў лісце, у згуртавання няма ні рахунку ў банку, ні грошай, а шмат хто з яго сяброў людзі сталага ўзросту альбо навучэнцы.
Отправить комментарий